Выбе́гі рус. ’уверткі’ (Нас.). Ад выбе́гіваць ’пазбягаць’; параўн. рус. (са ст.-слав.) избегать, польск. wybiec, wybiegiwać у спец. значэнні ’выкруціцца, пазбегчы, уцалець’, што, магчыма, сведчыць аб запазычанасці беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́бег

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́бег вы́бегі
Р. вы́бегу вы́бегаў
Д. вы́бегу вы́бегам
В. вы́бег вы́бегі
Т. вы́бегам вы́бегамі
М. вы́бегу вы́бегах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)