вы́барачна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
вы́барачна - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́барачна нареч. вы́борочно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́борочно нареч. вы́барачна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wybiórczo

выбарачна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

spot check [ˌspɒtˈtʃek] n.

1. вы́барачная праве́рка

2. праве́рка або́ рэві́зія без папярэ́джання;

make spot checks рабі́ць праве́рку вы́барачна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нейратро́пны

(ад нейра- + -тропны)

які дзейнічае выбарачна на якія-н. элементы нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

падчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Разм. Пачытаць выбарачна, у дадатак да раней прачытанага. Карыстаючыся вольным днём, Сцёпка падчытаў сёе-тое з таго, што ўваходзіла ў праграму яго дзейнасці на вёсцы. Колас.

2. Спец. Прачытаць услых тэкст арыгінала з тым, каб другая асоба пры гэтым зверыла тэкст копіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БОЛЕПАТО́ЛЬНЫЯ СРО́ДКІ,

лекавыя сродкі, якія дзеяннем на ц. н. с. выбарачна аслабляюць ці здымаюць боль. Падзяляюцца на наркатычныя і ненаркатычныя. Наркатычныя болепатольныя сродкі (марфін, амнапон — раслінныя алкалоіды, іх прэпараты атрымліваюць з опіуму, прамедол, фентаніл, пентазацын — сінт. заменнікі марфіну) выкарыстоўваюцца пры рознага паходжання моцных болях. Яны дзейнічаюць на эмацыянальную сферу і выклікаюць эйфарыю; пры працяглым іх ужыванні развіваецца лек. залежнасць (наркаманія). У вял. дозах прыгнечваюць дыханне, выклікаюць кому. Ненаркатычныя болепатольныя сродкі (аспірын, анальгін, бутадыён, парацэтамол і інш.) саступаюць наркатычным, малаэфектыўныя пры інтэнсіўных болях. Іх ужываюць пры галаўным і зубным болю, пры запаленчых працэсах і траўматычных пашкоджаннях суставаў, шкілетных мускулаў, перыферычных нерваў і інш., яны маюць процізапаленчае і гарачкапаніжальнае ўздзеянне; лек. залежнасці не выклікаюць. Пабочнае дзеянне: раздражненне слізістай абалонкі страўнікава-кішачнага тракту і ўтварэнне язваў, прыгнечанне кроваўтварэння.

А.С.Захарэўскі.

т. 3, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)