вульга́рны, -ая, -ае.

1. Пошлы, непрыстойны, грубы.

В. выраз.

2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу.

В. выклад вучэння.

|| наз. вульга́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вульга́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вульга́рны вульга́рная вульга́рнае вульга́рныя
Р. вульга́рнага вульга́рнай
вульга́рнае
вульга́рнага вульга́рных
Д. вульга́рнаму вульга́рнай вульга́рнаму вульга́рным
В. вульга́рны (неадуш.)
вульга́рнага (адуш.)
вульга́рную вульга́рнае вульга́рныя (неадуш.)
вульга́рных (адуш.)
Т. вульга́рным вульга́рнай
вульга́рнаю
вульга́рным вульга́рнымі
М. вульга́рным вульга́рнай вульга́рным вульга́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вульга́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вульга́рны вульга́рная вульга́рнае вульга́рныя
Р. вульга́рнага вульга́рнай
вульга́рнае
вульга́рнага вульга́рных
Д. вульга́рнаму вульга́рнай вульга́рнаму вульга́рным
В. вульга́рны (неадуш.)
вульга́рнага (адуш.)
вульга́рную вульга́рнае вульга́рныя (неадуш.)
вульга́рных (адуш.)
Т. вульга́рным вульга́рнай
вульга́рнаю
вульга́рным вульга́рнымі
М. вульга́рным вульга́рнай вульга́рным вульга́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вульга́рны вульга́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вульга́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пошлы, непрыстойны, грубы. Вульгарны танец. Вульгарны выраз.

2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу. Вульгарны матэрыялізм. Вульгарны сацыялагізм. □ — Мастацтва не можа цярпець вульгарнай просталінейнасці, — сказаў .. [мастак] прыяцелю і ступіў крок наперад, даючы зразумець, што галоўнае сказана ім. Скрыган.

[Ад лац. vulgaris — агульнанародны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вульга́рны

(лац. vulgaris = просты, звычайны)

1) грубы, непрыстойны (напр. в. выраз, в-ыя манеры);

2) спрошчаны да скажэння (напр. в. матэрыялізм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вульга́рны (БРС). Запазычана праз рус. вульгарный (Крукоўскі, Уплыў, 76) з англ. vulgär (Шанскі, 1, В, 215 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вульга́рны

(лац. vulgaris = просты, звычайны)

1) грубы, непрыстойны (напр. в. выраз, в-ыя манеры);

2) спрошчаны да скажэння (напр. в. выклад вучэння).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вульга́рна прысл., вульга́рны vulgär [vʊl-]; geméin (грубы);

вульга́рная лаці́на Vulgärlatein n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Эвалюцыянізм вульгарны (у сацыялогіі) 1/326

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)