вужы́шча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вужы́шча вужы́шчы
Р. вужы́шча вужы́шчаў
вужы́шч
Д. вужы́шчу вужы́шчам
В. вужы́шча вужы́шчы
Т. вужы́шчам вужы́шчамі
М. вужы́шчы вужы́шчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вужы́шча, -а, мн. -ы, -аў, н.

Тоўстая кручаная вяроўка, якой уціскаюць вазы (з сенам, снапамі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вужы́шча ср. верёвка ж., ужи́ще

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вужы́шча, ‑а, н.

Тоўстая кручаная вяроўка, якой уціскаюць вазы (з сенам, снапамі, бярвеннем і пад.). — То пачакай, я вяроўку вазьму. Павяжам. — [Тамаш] забег у сені і вярнуўся з вужышчам у руках. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вужы́шча н. Line f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вужышча (БРС, Янк., Бір. Дзярж., Сцяшк., Хрэст. дыял., 233). Рус. у́же н. р. ’вяроўка’, ужище, ужища ’тс’, ст.-рус. уже ’вяроўка, ланцуг’, ст.-слав. ѫже ’вяроўка’, балг. въже ’вяроўка’, серб.-харв. у́же, род. скл. у́жета, у́жа ’тс’, славен. vọ̑že н. р. ’канат’, палаб. vǫže ’вяроўка’. Прасл. *vǫže з *vǫzi̯o, роднаснае вузел, вязаць (гл.) (Фасмер, 4, 152; Скок, 3, 583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужні́шча ’вяроўка’ (Мат. Гом.). Гл. вужышча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужо́ўка ’скручаны, звіты дубец’ (Сцяц.). Гл. вужышча, вуж2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пужа́льна, ‑а, н.

Абл. Пугаўё. Прымацаваная да пужальна жалезным кальцом з сырамяццю, гэтая пуга пачыналася з таўшчэразнай, як вужышча, спецыяльна звітай вяроўкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гужы́шча, ‑а, н.

Абл. Вяроўка (для звязвання, прывязвання чаго‑н. і пад.), вужышча. [Касцы] ходзяць цэлым натоўпам размерваць сенажаці — з гужышчам ці доўгім сажнем. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)