вуго́льчык гл. вугаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуго́льчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вуго́льчык вуго́льчыкі
Р. вуго́льчыка вуго́льчыкаў
Д. вуго́льчыку вуго́льчыкам
В. вуго́льчык вуго́льчыкі
Т. вуго́льчыкам вуго́льчыкамі
М. вуго́льчыку вуго́льчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вуго́льчык м. уголёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуго́льчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да вугаль (у 2 знач.); вугельчык. [Лукаш] прыкленчыў, нахіліўся да агню, узяў вугольчык, здзьмухнуў з яго попел і палажыў у люльку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́галь, -ю, мн. вуглі́, вуглёў і вугалі́, вугалёў, м.

1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.

Каменны в.

Буры в.

2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва.

Драўнінны в.

Выграбі вугалі з печы.

Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.

Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.

|| памянш. вугалёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м. (да 1 і 2 знач.), вуге́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.) і вуго́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

|| зб. вуго́лле, -я, н. (да 2 знач.).

|| прым. ву́гальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уголёк вуго́льчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуге́льчык м., см. вуго́льчык

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуге́льчык, ‑а, м.

Тое, што і вугольчык. Вочы ў абодвух [сыноў] чорненькія, як вугельчыкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Стаць на калені, укленчыць. Добра знайсці сцюдзёную крыніцу і прыкленчыць каля яе гаваркой вады. Брыль. [Лукаш] прыкленчыў, нахіліўся да агню, узяў вугольчык.. і палажыў яго ў люльку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбу́нкул

(лац. carbunculus = вугольчык)

1) уст. каштоўны камень чырвонага колеру, чырвоны гранат;

2) гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)