вугляво́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вугляво́дны вугляво́дная вугляво́днае вугляво́дныя
Р. вугляво́днага вугляво́днай
вугляво́днае
вугляво́днага вугляво́дных
Д. вугляво́днаму вугляво́днай вугляво́днаму вугляво́дным
В. вугляво́дны (неадуш.)
вугляво́днага (адуш.)
вугляво́дную вугляво́днае вугляво́дныя (неадуш.)
вугляво́дных (адуш.)
Т. вугляво́дным вугляво́днай
вугляво́днаю
вугляво́дным вугляво́днымі
М. вугляво́дным вугляво́днай вугляво́дным вугляво́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вугляво́дны биол., хим. углево́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вугляво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугляводаў. Вугляводны абмен. Вугляводны корм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вугляво́ды, -аў, адз.о́д, -у, М -дзе, м.

Неабходныя для жыццядзейнасці арганічныя рэчывы, якія ўтрымліваюць у сабе вуглярод, кісларод і вадарод.

|| прым. вугляво́дны, -ая, -ае і вугляво́дзісты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бялко́ва-вугляво́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бялко́ва-вугляво́дны бялко́ва-вугляво́дная бялко́ва-вугляво́днае бялко́ва-вугляво́дныя
Р. бялко́ва-вугляво́днага бялко́ва-вугляво́днай
бялко́ва-вугляво́днае
бялко́ва-вугляво́днага бялко́ва-вугляво́дных
Д. бялко́ва-вугляво́днаму бялко́ва-вугляво́днай бялко́ва-вугляво́днаму бялко́ва-вугляво́дным
В. бялко́ва-вугляво́дны (неадуш.)
бялко́ва-вугляво́днага (адуш.)
бялко́ва-вугляво́дную бялко́ва-вугляво́днае бялко́ва-вугляво́дныя (неадуш.)
бялко́ва-вугляво́дных (адуш.)
Т. бялко́ва-вугляво́дным бялко́ва-вугляво́днай
бялко́ва-вугляво́днаю
бялко́ва-вугляво́дным бялко́ва-вугляво́днымі
М. бялко́ва-вугляво́дным бялко́ва-вугляво́днай бялко́ва-вугляво́дным бялко́ва-вугляво́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВУГЛЯВО́ДНЫ АБМЕ́Н,

сукупнасць хім. працэсаў дэградацыі (катабалізму) і біясінтэзу (анабалізму) вугляводаў у арганізме. На 1-й стадыі катабалізму пры ўдзеле стрававальных ферментаў складаныя поліцукрыды і алігацукрыды распадаюцца да монацукрыдаў (гексоз і пентоз), якія на 2-й стадыі расшчапляюцца да аднаго і таго ж трохвугляроднага прамежкавага прадукту — пірувату (гліколіз), а потым у аэробных умовах да двухвугляроднай формы — ацэтыльнай групы ацэтылкаферменту A (гл. Трыкарбонавых кіслот цыкл). У анаэробных умовах піруват у большай частцы клетак жывёльных і раслінных тканак аднаўляецца да лактату, а ў клетках дражджэй у ходзе спіртавога браджэння ператвараецца ў этылавы спірт і вуглякіслы газ. На 3-й стадыі ацэтыльная група ацэтылкаферменту A уступае ў цыкл лімоннай к-ты — агульны канчатковы шлях, на якім усе віды малекул вугляводаў акісляюцца да вуглякіслага газу. Дэградацыя вугляводаў у арганізме суправаджаецца вызваленнем значнай энергіі, якая расходуецца на розныя працэсы жыццядзейнасці. Біясінтэз вугляводаў у жывых клетках можа адбывацца шляхам глюканеагенезу (сінтэз глюкозы ў клетках печані, які ўключае 9 з 11 ферментацыйных рэакцый, што ўдзельнічаюць у яе раскладзе) і шляхам ператварэння простых вугляводаў у больш складаныя аліга- і поліцукрыды.

С.А.Вусанаў.

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

углево́дный вугляво́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстра́ўнікавы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад страўнікам.

П. сок.

Падстраўнікавая залоза — залоза, якая выдзяляе стрававальны сок і гармоны і рэгулюе вугляводны і тлушчавы абмен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інсулі́н

(н.-лац. insulinum, ад лац. insula = востраў)

гармон падстраўнікавай залозы, які рэгулюе вугляводны абмен у арганізме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АДРЭНАЛІ́Н,

гармон мазгавога слоя наднырачнікаў. Вылучаны з наднырачнікаў жывёл у 1985. Крыніцай утварэння адрэналіну ў арганізме з’яўляюцца амінакіслоты тыразін і фенілаланін. Стымулюе работу сэрца, звужае крывяносныя сасуды, павышае крывяны ціск, расслабляе мускулатуру бронхаў і страўніка, расшырае зрэнкі, павышае бялковы, вугляводны і тлушчавы абмен. Прымяняецца пры вострым зніжэнні артэрыяльнага ціску, нечаканым спыненні работы сэрца (уводзіцца ўнутрысардэчна), алергічных хваробах, анафілактычным шоку. Колькасць адрэналіну ў крыві павялічваецца пры эмацыянальных нагрузках (стрэсе) і цяжкай мышачнай рабоце.

т. 1, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)