во́ўнава-мясны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́ўнава-мясны́ во́ўнава-мясна́я во́ўнава-мясно́е во́ўнава-мясны́я
Р. во́ўнава-мясно́га во́ўнава-мясно́й
во́ўнава-мясно́е
во́ўнава-мясно́га во́ўнава-мясны́х
Д. во́ўнава-мясно́му во́ўнава-мясно́й во́ўнава-мясно́му во́ўнава-мясны́м
В. во́ўнава-мясны́ (неадуш.)
во́ўнава-мясно́га (адуш.)
во́ўнава-мясну́ю во́ўнава-мясно́е во́ўнава-мясны́я (неадуш.)
во́ўнава-мясны́х (адуш.)
Т. во́ўнава-мясны́м во́ўнава-мясно́й
во́ўнава-мясно́ю
во́ўнава-мясны́м во́ўнава-мясны́мі
М. во́ўнава-мясны́м во́ўнава-мясно́й во́ўнава-мясны́м во́ўнава-мясны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АСКАНІ́ЙСКАЯ ПАРО́ДА авечак,

танкарунная, воўнава-мяснога кірунку. Выведзена ў запаведніку Асканія-Нова (1925—35) на аснове адбору і падбору мясц. мерыносавых авечак і скрыжаваннем іх з баранамі амер. рамбулье. Гадуюць у стэпавых раёнах Украіны і Расіі, Казахстана, краінах Паўн. Каўказа і інш. З удзелам асканійскай пароды выведзены азербайджанскі горны мерынос, савецкі мерынос.

Авечкі дужай канстытуцыі, добрага целаскладу, маюць высокую воўнавую і мясную прадукцыйнасць. Жывая маса бараноў 110—120 (да 183) кг, матак 55—65 кг. Воўна 64—60-й якасці, даўж. 7,5—9 см. Гадавы настрыг воўны з бараноў 12—15 кг, з матак 6—6,6 кг. Выхад чыстай воўны 42—45%. Пладавітасць 125—130 ягнят на 100 матак.

А.​Л.​Козыр.

Баран асканійскай пароды.

т. 2, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕРЫНО́СЫ (ісп. merinos),

пароды танкарунных авечак з вельмі тонкай белай воўнаю найвышэйшай якасці. Радзіма — Зах. Азія (вядомы за некалькі стагоддзяў да н.э). Гадуюць у большасці краін свету, найб. у Аўстраліі. На Беларусь завезены ў канцы 18 ст.

Па памерах належаць да сярэдніх і буйных парод. Маса бараноў 80—100 (да 180) кг, матак 40—60 (да 100) кг. Скура са складкамі на шыі. У самцоў большасці М. добра развітыя рогі. Руно штапельнай будовы. Воўна аднародная, з мяккіх пуховых валокнаў таўшчынёй 15—25 мкм (60—80-й якасці) з характэрнай звілістасцю. Кірункі прадукцыйнасці: воўнавы (сучасныя высокапрадукцыйныя пароды: азербайджанскі горны мерынос, грозненская парода, стаўрапольская парода, сальская і інш.) і воўнава-мясны (асканійская парода, савецкі мерынос, алтайская, каўказская, якіх абмежавана гадуюць на Беларусі, і інш.).

т. 10, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)