Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
воўк, ваўка́і во́ўка, мн. ваўкі́, ваўко́ў, м.
Драпежная жывёліна сямейства сабачых, звычайна шэрай масці.
Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць (прыказка). І ваўкі сыты і авечкі цэлы (прымаўка). Хоць воўкам вый (вельмі дрэнна, бязвыхаднае становішча). Воўкам глядзець (пазіраць) (глядзець панура, варожа).
◊
Біты воўк (разм.) — пра бывалага, вопытнага чалавека.
Марскі воўк (разм., адабр.) — пра бывалага, вопытнага марака.
Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі аб палітычнай ненадзейнасці яго ўласніка.
Воўчы закон — беззаконне, якое падтрымліваецца грубым насіллем.
Воўчыя грыбы — агульная назва неядомых грыбоў.
Воўчыя ягады — чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
dagger[ˈdægə]n. кінжа́л
♦
at daggers drawnBrE на нажа́х;
They are at daggers drawn. Яны на нажах;
look daggers at smb. ≅ глядзе́ць на каго́-н. во́ўкам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
завы́ць, ‑выю, ‑выеш, ‑вые; зак.
Пачаць выць. // Азвацца выццём; правыць. Куля завыла паўз самую яго [Лук’янскага] галаву.Чорны.Настане ноч — і ўсюды ціха, Хіба завые дзе ваўчыха Сярод трушчобы ў цёмным лесе.Колас.
•••
Хоць воўкам завый (вый) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́ўк, ваўка́ і во́ўка; мн. ваўкі́, ‑о́ў; м.
Дзікая драпежная жывёліна сямейства сабачых. Колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць.Прыказка.І ваўкі сыты і авечкі цэлы.Прымаўка.
•••
Біты воўк — пра бывалага, вопытнага чалавека.
Воўк у авечай шкуры — пра знешне лагоднага, рахманага, а на самой справе варожага, каварнага чалавека.
Воўк у лесе (за гарою) здох — пра чый‑н. дзіўны, нечаканы ўчынак.
Воўкам глядзець (пазіраць)гл. глядзець.
Лавіць бягучага воўка следгл. лавіць.
Марскі воўк — пра бывалага, вопытнага марака.
Хоць ваўкоў ганяйгл. ганяць.
Хоць воўк траву еш — пра раўнадушныя, абыякавыя адносіны да чаго‑н.
Хоць воўкам выйгл. выць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вурдала́к ’ваўкалак’ (КТС). Рус.вурдала́к лічыцца выключна кніжным словам, узнікшым у выніку недакладнай перадачы волкола́к, вуркола́к (Вінаградаў, ДСИЯ, 6, 9 і наст.; Трубачоў, Дополн., 1, 366; Шанскі, 1, В, 216); адсутнасць фіксацыі бел. слова ў народнай мове не дае падстаў для яго этымалагізацыі на мясцовай глебе і прымушае разглядаць як кніжнае запазычанне з рус. мовы. Аднак балг.іхцім.вурдала́ ’дрэнны чалавек, з якім цяжка знайсці агульную мову’ (калі гэта не запазычанне) і іншыя факты робяць праблематычным сцверджанне аб штучным паходжанні гэтага слова; хутчэй за ўсё гэта слова паўднёваславянскага паходжання (магчыма, уведзенае Пуцінным, гл. Вінаградаў, там жа), дзе яно можа суадносіцца з балг.върда́лям ’перакідаць, перакульваць’, як балг.въркола́к ’ваўкалак’ з върка́лям ’валяцца па зямлі’, што адлюстроўвае «тэхналогію» пераходу чалавека ў такі стан; параўн. перакі́нуцца (воўкам або інш. зверам), рус.о́боротень і пад. (Згодна ўяўленням палешукоў, такі чалавек мог стаць зверам, часцей за ўсё воўкам або зайцам, забіўшы нож у дрэва і перакуліўшыся цераз галаву ці пакачаўшыся па зямлі, КСТ). Менш верагодна вывядзенне гэтага слова з цюрк.obur‑da‑lak ’пражэрлівы’ ад кораня obur ’абжора’ (Дзмітрыеў, Лекс. сб., 3, 40).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стрэ́цца, стрэ́нуся, стрэ́нешся, стрэ́нецца; зак.
Разм. Тое, што і сустрэцца. Часта бачу, Трывожная, у сне, Як праводзіць мяне ён Дадому. А не знаю, Ці прыйдзецца мне Стрэцца з другам сваім невядомым.Дзеружынскі.Ужо за парогам Цімошка азірнуўся, стрэўся вачыма з Зосяй.Хомчанка.Лепей з воўкам у лесе стрэцца, як на панскай печы грэцца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выць, выю, выеш, вые; незак.
1. Працяжна і тужліва скуголіць. Трывожна брахалі і неяк жаласна і жудасна вылі сабакі.Колас.// Утвараць падобныя на выццё гукі. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі.Шамякін.Недзе поблізу грымяць гарматы. Выюць над галавой снарады.Колас.
2.Груб. Плакаць уголас, галасіць; скуголіць. Выць ад болю.
•••
Хоць воўкам вый — пра цяжкае, безвыходнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
воўкм. Wolf -es, Wölfe;
марскі́ воўк Séebär m -en, -en;
◊
глядзе́ць воўкамразм. fínster dréinschauen;
выць воўкамразм. ein Klágelied ánstimmen, sich bítter beklágen;
хоць воўкам выйразм. das ist zum Héulen;
воўк у аве́чай шку́ры ein Wolf im Scháfspelz;
ваўко́ў бая́цца – у лес не хадзі́ць (nur) wer wagt, gewínnt;
як во́ўка ні кармі́, ён усё ў лес глядзі́ць die Kátze lässt das Máusen nicht;
з ваўка́мі жыць – па во́ўчы выць man muss mit den Wölfen héulen;
воўка но́гі ко́рмяць es sind die Béine, die den Wolf ernähren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)