Во́чча ’бацька’ (у пачатку малітвы «Отче наш…») (Нас., Нік., Оч.). Рус. вотча ’тс’. Са ст.-рус. отче, кліч. скл. ад otьcь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ксці́цца, кшчуся, ксцішся, ксціцца; незак.

Разм. Хрысціцца. Час ад часу кухар шаптаў «Вочча наш», ксціўся-маліўся, абціраў пот і маўкліва, старанна смажыў, перчыў, паліваў... Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)