Во́страва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Во́страва
Р. Во́страва
Д. Во́страву
В. Во́страва
Т. Во́стравам
М. Во́страве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВО́СТРАВА,

вёска ў Міжэвіцкім с/с Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 33 км ад горада і чыг. ст. Слонім, 180 км ад Гродна. 449 ж., 156 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Міхайлаўская царква (19 ст.).

т. 4, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вострава (в., Шчучынскі р-н) 3/163

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вострава (в., Міёрскі р-н) 3/163; 7/171 (к.), 172

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вострава (в., Слонімскі р-н) 2/461; 3/163; 9/589 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вострава (в., Зэльвінскі р-н) 3/163; 5/8 (к.); 7/75 (к.); 9/589 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

во́страва Поле паміж лугамі (Уш.).

□ ур. Вострава (поле) каля в. Чарсвяны Уш.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Во́страў

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Во́страў
Р. Во́страва
Д. Во́страву
В. Во́страў
Т. Во́стравам
М. Во́страве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

астраўля́нін, -а, мн. -ля́не, -ля́н, м.

Жыхар вострава.

|| ж. астраўля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́страў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́страў астравы́
во́стравы
Р. во́страва астраво́ў
Д. во́страву астрава́м
В. во́страў астравы́
во́стравы
Т. во́стравам астрава́мі
М. во́страве астрава́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)