Во́льна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Во́льна
Р. Во́льна
Д. Во́льну
В. Во́льна
Т. Во́льнам
М. Во́льне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́льна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
во́льна вальне́й -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́льна нареч.

1. свобо́дно, во́льно;

2. свобо́дно, непринуждённо, раско́ванно;

1, 2 см. во́льны;

3. воен., спорт. во́льно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́льна,

1. Прысл. да вольны (у 1, 2, 4, 5, 6, 8, 10 знач.).

2. Каманда на права трымацца ў страі свабодна. Стаяць вольна! □ — Вольна! — скамандаваў ён [Ягораў]. Байцы ўскалыхнуліся, ім перадалося хваляванне камандзіра. Краўчанка.

3. безас. у знач. вык. Аб адчуванні свабоды. Тут так вольна, так цікава, Што толькі тут ён і жыве. Колас.

•••

Вольна дыхнуць гл. дыхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вольна (в.) 2/138, 139 (к.); 3/155

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЛЬНА,

вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Вольна-Чэрніхава». За 27 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 228 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Пагарэльцы, на аўтадарозе Баранавічы — Мір. 861 ж., 357 двароў (1996).

Вядома з 2-й пал. 16 ст. як маёнтак Хадкевічаў. У 17—19 ст. існаваў базыльянскі манастыр. З 1795 у складзе Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. належала Слізням, уваходзіла ў Навагрудскі пав. Мінскай губ. У 1880-я г. 470 ж. З 1921 у Навагрудскім ваяв. Польшчы, з 1925 цэнтр гміны Баранавіцкага пав. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага р-на. З 1962 у Баранавіцкім р-не. У 1970 — 1084 ж.

Цэх па вытв-сці сокаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Вольнаўская Троіцкая царква.

т. 4, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́льна прысл.

1. frei, ngehemmt, ngebunden;

2. вайск., спарт.:

во́льна! (каманда) rührt euch!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Во́льна ’павольна’ (Нас., Касп.); ’магчыма, дазволена’ (Нас.). Да воля (гл.). Параўн. таксама паволі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́льна-эканамі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́льна-эканамі́чны во́льна-эканамі́чная во́льна-эканамі́чнае во́льна-эканамі́чныя
Р. во́льна-эканамі́чнага во́льна-эканамі́чнай
во́льна-эканамі́чнае
во́льна-эканамі́чнага во́льна-эканамі́чных
Д. во́льна-эканамі́чнаму во́льна-эканамі́чнай во́льна-эканамі́чнаму во́льна-эканамі́чным
В. во́льна-эканамі́чны (неадуш.)
во́льна-эканамі́чнага (адуш.)
во́льна-эканамі́чную во́льна-эканамі́чнае во́льна-эканамі́чныя (неадуш.)
во́льна-эканамі́чных (адуш.)
Т. во́льна-эканамі́чным во́льна-эканамі́чнай
во́льна-эканамі́чнаю
во́льна-эканамі́чным во́льна-эканамі́чнымі
М. во́льна-эканамі́чным во́льна-эканамі́чнай во́льна-эканамі́чным во́льна-эканамі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЕЛАРУ́СКАЕ ВО́ЛЬНА-ЭКАНАМІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Мінску, грамадская арг-цыя ў 1921—22(?) пры Бел. політэхн. ін-це. Займалася прыродна-гіст. і прамысл.-эканам. вывучэннем Беларусі, вырашэннем навук.-тэхн. праблем, звязаных з патрэбамі мясц. гаспадаркі. Старшыня прэзідыума вучоны М.К.Ярашэвіч, чл. П.М.Капура, В.І.Пераход, С.В.Скандракоў. Летам 1922 мела 97 афіц. членаў. Супрацоўнічала з Наркаматам земляробства БССР. Арганізоўвала публічныя лекцыі, чытанні, экспедыцыі. Пры т-ве працавалі фізіка-матэматычная, лясной, сельскай гаспадаркі і інш. секцыі.

Ю.Р.Васілеўскі.

т. 2, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)