Воднае пола 3/141; 10/12

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Воднае заканадаўства 3/140—141; 12/80

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ДНАЕ ПО́ЛА, ватэрпола,

камандная спартыўная гульня з мячом у басейне; адзін з водных відаў спорту. Гуляюць 2 каманды па 7 чал. на воднай пляцоўцы 30 × 20 м (глыб. не менш за 1,8 м). Пасярэдзіне больш кароткіх бакоў пляцоўкі ўстаноўлены вароты шыр. 3 м, выш. 0,9 м. Гульня доўжыцца 4 перыяды па 5 мін кожны (улічваецца чысты час). Мэта гульні: перадаючы мяч партнёрам, кожная з каманд імкнецца закінуць яго ў вароты саперніка. Стыль плавання адвольны, мяч можна весці і кідаць адной рукой (дзвюма рукамі гуляе толькі варатар). Парушэнне правіл караецца перадачай мяча праціўніку ці (за грубую гульню) выдаленнем парушальніка на 45 с або да прапушчанага гола.

Узнікла воднае пола ў Вялікабрытаніі ў 2-й пал. 19 ст. Да пач. 20 ст. стала развівацца і ў інш. краінах. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900. Праводзяцца чэмпіянаты Еўропы (з 1926), свету (з 1973). З 1926 дзейнічае К-т воднага пола пры Міжнар. аматарскай федэрацыі плавання (ФІНА). На Беларусі развіваецца з 2-й пал. 1940-х г. Чэмпіянаты краіны з 1949.

Воднае пола.

т. 4, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ДНАЕ ЗАКАНАДА́ЎСТВА,

сукупнасць юрыдычных нормаў, якія рэгулююць грамадскія адносіны па выкарыстанні вод і іх ахове. На Беларусі гэтыя адносіны рэгулююцца водным кодэксам Рэспублікі Беларусь і інш. актамі, прынятымі на яго аснове. Воды Беларусі знаходзяцца ў выключнай уласнасці дзяржавы, якая ажыццяўляе распараджэнне і карыстанне імі ў інтарэсах усяго насельніцтва краіны. Дзеянні, якія парушаюць права дзярж. уласнасці на воды, забараняюцца. Карыстанне і распараджэнне водамі, што знаходзяцца на сумежнай тэр. Беларусі з інш. дзяржавай, ажыццяўляюцца паводле пагадненняў паміж імі. Кантроль за выкарыстаннем і аховай вод дзяржава ажыццяўляе праз Саветы дэпутатаў, іх выканкомы, а таксама праз спецыяльныя ўпаўнаважаныя органы (Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго падраздзяленні на месцах і інш.). Прафсаюзы, арг-цыі моладзі, т-ва аховы прыроды, навук. т-вы і інш. грамадскія арг-цыі, а таксама грамадзяне аказваюць садзеянне дзярж. органам у ажыццяўленні мерапрыемстваў па рацыянальным выкарыстанні і ахове вод. Дзярж. органы, у сваю чаргу, пры правядзенні мерапрыемстваў па выкананні воднага заканадаўства абавязаны ўлічваць прапановы грамадскіх арг-цый, працоўных калектываў і грамадзян. Воднае заканадаўства ўтрымлівае абавязковыя для ўсіх прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый і грамадзян палажэнні аб умовах размяшчэння, праектавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю прадпрыемстваў, збудаванняў і інш. аб’ектаў, якія ўплываюць на стан вод. За парушэнне воднага заканадаўства прадугледжана крымінальная, адм., дысцыплінарная, цывільна-прававая адказнасць.

С.​У.​Скаруліс.

т. 4, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́дны во́дная во́днае во́дныя
Р. во́днага во́днай
во́днае
во́днага во́дных
Д. во́днаму во́днай во́днаму во́дным
В. во́дны (неадуш.)
во́днага (адуш.)
во́дную во́днае во́дныя (неадуш.)
во́дных (адуш.)
Т. во́дным во́днай
во́днаю
во́дным во́днымі
М. во́дным во́днай во́дным во́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

графі́та-во́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. графі́та-во́дны графі́та-во́дная графі́та-во́днае графі́та-во́дныя
Р. графі́та-во́днага графі́та-во́днай
графі́та-во́днае
графі́та-во́днага графі́та-во́дных
Д. графі́та-во́днаму графі́та-во́днай графі́та-во́днаму графі́та-во́дным
В. графі́та-во́дны (неадуш.)
графі́та-во́днага (адуш.)
графі́та-во́дную графі́та-во́днае графі́та-во́дныя (неадуш.)
графі́та-во́дных (адуш.)
Т. графі́та-во́дным графі́та-во́днай
графі́та-во́днаю
графі́та-во́дным графі́та-во́днымі
М. графі́та-во́дным графі́та-во́днай графі́та-во́дным графі́та-во́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зяме́льна-во́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зяме́льна-во́дны зяме́льна-во́дная зяме́льна-во́днае зяме́льна-во́дныя
Р. зяме́льна-во́днага зяме́льна-во́днай
зяме́льна-во́днае
зяме́льна-во́днага зяме́льна-во́дных
Д. зяме́льна-во́днаму зяме́льна-во́днай зяме́льна-во́днаму зяме́льна-во́дным
В. зяме́льна-во́дны (неадуш.)
зяме́льна-во́днага (адуш.)
зяме́льна-во́дную зяме́льна-во́днае зяме́льна-во́дныя (неадуш.)
зяме́льна-во́дных (адуш.)
Т. зяме́льна-во́дным зяме́льна-во́днай
зяме́льна-во́днаю
зяме́льна-во́дным зяме́льна-во́днымі
М. зяме́льна-во́дным зяме́льна-во́днай зяме́льна-во́дным зяме́льна-во́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паве́рхнева-во́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паве́рхнева-во́дны паве́рхнева-во́дная паве́рхнева-во́днае паве́рхнева-во́дныя
Р. паве́рхнева-во́днага паве́рхнева-во́днай
паве́рхнева-во́днае
паве́рхнева-во́днага паве́рхнева-во́дных
Д. паве́рхнева-во́днаму паве́рхнева-во́днай паве́рхнева-во́днаму паве́рхнева-во́дным
В. паве́рхнева-во́дны (неадуш.)
паве́рхнева-во́днага (адуш.)
паве́рхнева-во́дную паве́рхнева-во́днае паве́рхнева-во́дныя (неадуш.)
паве́рхнева-во́дных (адуш.)
Т. паве́рхнева-во́дным паве́рхнева-во́днай
паве́рхнева-во́днаю
паве́рхнева-во́дным паве́рхнева-во́днымі
М. паве́рхнева-во́дным паве́рхнева-во́днай паве́рхнева-во́дным паве́рхнева-во́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыбярэ́жна-во́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыбярэ́жна-во́дны прыбярэ́жна-во́дная прыбярэ́жна-во́днае прыбярэ́жна-во́дныя
Р. прыбярэ́жна-во́днага прыбярэ́жна-во́днай
прыбярэ́жна-во́днае
прыбярэ́жна-во́днага прыбярэ́жна-во́дных
Д. прыбярэ́жна-во́днаму прыбярэ́жна-во́днай прыбярэ́жна-во́днаму прыбярэ́жна-во́дным
В. прыбярэ́жна-во́дны (неадуш.)
прыбярэ́жна-во́днага (адуш.)
прыбярэ́жна-во́дную прыбярэ́жна-во́днае прыбярэ́жна-во́дныя (неадуш.)
прыбярэ́жна-во́дных (адуш.)
Т. прыбярэ́жна-во́дным прыбярэ́жна-во́днай
прыбярэ́жна-во́днаю
прыбярэ́жна-во́дным прыбярэ́жна-во́днымі
М. прыбярэ́жна-во́дным прыбярэ́жна-во́днай прыбярэ́жна-во́дным прыбярэ́жна-во́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ватэрпо́ла, нескл., н.

Воднае пола.

|| прым. ватэрпо́льны, -ая, -ае.

Ватэрпольная каманда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)