Во́дклік ’водгалас’ (Др.-Падб., Яруш., КТС). Рус. о́тклік, славен. odklik, макед. кніжн. отклик. Да адклікнуцца (гл.) з суф. ‑ъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дгул ’рэха’ (Пал.). Укр. ві́дгул ’тс’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад гул (гл.) па ўзору водклік, водсвет і г. д. Во́дгулле ’водгалас’ (БРС), во́дгульля ’рэха’ (Бяльк.) ад водгул з суф. зборн. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)