водападзе́л, -у, м.

Узвышша, якое падзяляе басейны некалькіх рэк.

|| прым. водападзе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водападзе́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. водападзе́л водападзе́лы
Р. водападзе́лу водападзе́лаў
Д. водападзе́лу водападзе́лам
В. водападзе́л водападзе́лы
Т. водападзе́лам водападзе́ламі
М. водападзе́ле водападзе́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

водападзе́л м., геогр. водоразде́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

водападзе́л, ‑у, м.

Узвышша, якое падзяляе басейны некалькіх рэк. // перан. Аб мяжы паміж супрацьлеглымі, але цесна звязанымі паміж сабой з’явамі, падзеямі, суджэннямі. Так мог пісаць толькі сапраўдны рэвалюцыянер-дэмакрат, які рабіў выразны водападзел паміж афіцыяльнай Расіяй Мікалая Крывавага і Расіяй Пушкіна, Герцэна, Чарнышэўскага і Някрасава. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Водападзел 3/139; 9/252

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВОДАПАДЗЕ́Л,

лінія на мясцовасці, якая падзяляе сумежныя басейны рэк, мораў, акіянаў і падземных вод. Ад водападзелу сцёк накіраваны ў процілеглыя бакі.

Найб. выразны водападзел у гарах, дзе звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў. На раўнінах нярэдка пераходзіць у водападзельную прастору. Водападзел можа мяняцца. Адрозніваюць водападзелы: галоўны — паміж сумежнымі рачнымі сістэмамі (на тэр. Беларусі частка гал. водападзелу паміж рачнымі сістэмамі Балтыйскага і Чорнага мораў); бакавы — падзяляе басейны прытокаў ракі; галоўны (сусветны) Зямлі — паміж рэкамі Ціхаакіянска-Індыйскай і Атлантыка-Ледавітай пакатасцей вобласці вонкавага сцёку кантынентаў.

т. 4, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

водападзе́л м. геагр. Wásserscheide f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Станавы водападзел, гл. Станавы хрыбет

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СУСВЕ́ТНЫ ВОДАПАДЗЕ́Л, галоўны водападзел,

водападзел. які адмяжоўвае басейны рэк, што ўпадаюць у Атлантычны і Паўн. Ледавіты ак. ад басейнаў рэк Ціхага і Інд. акіянаў. Праходзіць праз найвыш. пункты ўсіх мацерыкоў, за выключэннем Аўстраліі.

т. 15, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дняпроўска-Бугскі водападзел 2/426

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)