вогнеўсто́йлівы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вогнеўсто́йлівы вогнеўсто́йлівая вогнеўсто́йлівае вогнеўсто́йлівыя
Р. вогнеўсто́йлівага вогнеўсто́йлівай
вогнеўсто́йлівае
вогнеўсто́йлівага вогнеўсто́йлівых
Д. вогнеўсто́йліваму вогнеўсто́йлівай вогнеўсто́йліваму вогнеўсто́йлівым
В. вогнеўсто́йлівы (неадуш.)
вогнеўсто́йлівага (адуш.)
вогнеўсто́йлівую вогнеўсто́йлівае вогнеўсто́йлівыя (неадуш.)
вогнеўсто́йлівых (адуш.)
Т. вогнеўсто́йлівым вогнеўсто́йлівай
вогнеўсто́йліваю
вогнеўсто́йлівым вогнеўсто́йлівымі
М. вогнеўсто́йлівым вогнеўсто́йлівай вогнеўсто́йлівым вогнеўсто́йлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вогнеўсто́йлівы огнесто́йкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вогнеўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які не баіцца агню, не гарыць і можа вытрымаць высокую тэмпературу. Вогнеўстойлівы лак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

огнесто́йкий вогнеўсто́йлівы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вогне...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які мае адносіны да агню, напр.: вогнетрывалы, вогнеўстойлівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вогне...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае адносіны да агню, напрыклад: вогнетрывалы, вогнеўстойлівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магнезі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

Мінерал белага або жаўтавата-шэрага колеру; прыродная вуглякіслая соль магнію (выкарыстоўваецца як вогнеўстойлівы матэрыял).

[Ад н.-лац. magnesia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЗБЕ́СТ (грэч. asbestos літар. нязгасны, неразбуральны), горны лён,

мінералы класа водных сілікатаў магнію, жалеза і інш. з групы серпенціну (хрызатыл-азбест) і групы амфіболаў (амфібол-азбест). Паралельна-валакністай будовы, расшчапляюцца на тонкія, трывалыя валокны. Колер залаціста-жоўты, зялёны, да чорнага, распушаны — белы. Бляск шаўкавісты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 2,5 г/см³. Вогнеўстойлівы (t пл. каля 1500 °C). У прам-сці выкарыстоўваецца пераважна хрызатыл-азбест. Радовішчы азбесту звязаны з ультраасн. пародамі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці азбестацэмент. трубаў і шыферу, азбестатэхн. прам-сці (тканіны, шнуры, стужкі), вытв-сці пластмасавых і гумавых вырабаў з азбеставым напаўненнем (тармазныя калодкі, фрыкцыйныя кольцы, электраізаляцыйныя матэрыялы і інш.), таксама ў вытв-сці паперы, кардону, фільтраў.

Да арт. Азбест. Амфібол-азбест.

т. 1, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)