Дэрпцкае ветэрынарнае вучылішча, гл. Юр’еўскае ветэрынарнае вучылішча

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Харкаўскае ветэрынарнае вучылішча 3/63

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Юр’еўскае ветэрынарнае вучылішча 3/63

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ветэрына́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ветэрына́рны ветэрына́рная ветэрына́рнае ветэрына́рныя
Р. ветэрына́рнага ветэрына́рнай
ветэрына́рнае
ветэрына́рнага ветэрына́рных
Д. ветэрына́рнаму ветэрына́рнай ветэрына́рнаму ветэрына́рным
В. ветэрына́рны (неадуш.)
ветэрына́рнага (адуш.)
ветэрына́рную ветэрына́рнае ветэрына́рныя (неадуш.)
ветэрына́рных (адуш.)
Т. ветэрына́рным ветэрына́рнай
ветэрына́рнаю
ветэрына́рным ветэрына́рнымі
М. ветэрына́рным ветэрына́рнай ветэрына́рным ветэрына́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ме́дыка-ветэрына́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дыка-ветэрына́рны ме́дыка-ветэрына́рная ме́дыка-ветэрына́рнае ме́дыка-ветэрына́рныя
Р. ме́дыка-ветэрына́рнага ме́дыка-ветэрына́рнай
ме́дыка-ветэрына́рнае
ме́дыка-ветэрына́рнага ме́дыка-ветэрына́рных
Д. ме́дыка-ветэрына́рнаму ме́дыка-ветэрына́рнай ме́дыка-ветэрына́рнаму ме́дыка-ветэрына́рным
В. ме́дыка-ветэрына́рны (неадуш.)
ме́дыка-ветэрына́рнага (адуш.)
ме́дыка-ветэрына́рную ме́дыка-ветэрына́рнае ме́дыка-ветэрына́рныя (неадуш.)
ме́дыка-ветэрына́рных (адуш.)
Т. ме́дыка-ветэрына́рным ме́дыка-ветэрына́рнай
ме́дыка-ветэрына́рнаю
ме́дыка-ветэрына́рным ме́дыка-ветэрына́рнымі
М. ме́дыка-ветэрына́рным ме́дыка-ветэрына́рнай ме́дыка-ветэрына́рным ме́дыка-ветэрына́рных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

саніта́рна-ветэрына́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саніта́рна-ветэрына́рны саніта́рна-ветэрына́рная саніта́рна-ветэрына́рнае саніта́рна-ветэрына́рныя
Р. саніта́рна-ветэрына́рнага саніта́рна-ветэрына́рнай
саніта́рна-ветэрына́рнае
саніта́рна-ветэрына́рнага саніта́рна-ветэрына́рных
Д. саніта́рна-ветэрына́рнаму саніта́рна-ветэрына́рнай саніта́рна-ветэрына́рнаму саніта́рна-ветэрына́рным
В. саніта́рна-ветэрына́рны (неадуш.)
саніта́рна-ветэрына́рнага (адуш.)
саніта́рна-ветэрына́рную саніта́рна-ветэрына́рнае саніта́рна-ветэрына́рныя (неадуш.)
саніта́рна-ветэрына́рных (адуш.)
Т. саніта́рна-ветэрына́рным саніта́рна-ветэрына́рнай
саніта́рна-ветэрына́рнаю
саніта́рна-ветэрына́рным саніта́рна-ветэрына́рнымі
М. саніта́рна-ветэрына́рным саніта́рна-ветэрына́рнай саніта́рна-ветэрына́рным саніта́рна-ветэрына́рных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АКУШЭ́РСТВА

(ад франц. accoucher дапамагаць пры родах),

галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае фізіял. і паталаг. працэсы ў арганізме жанчыны ў час цяжарнасці, родаў і ў пасляродавым перыядзе, распрацоўвае і ўкараняе ў практыку метады родадапамогі, прафілактыкі і лячэння ўскладненняў цяжарнасці і родаў, хвароб плода і нованароджанага. Разам з гінекалогіяй складае адзіную мед. дысцыпліну.

Элементы навук. акушэрства вядомы са стараж. часоў (працы Гіпакрата, 460—370 да н.э., Авіцэны, 980—1037, і інш.). У 16 ст. адкрыта першая школа павітух пры Парыжскім шпіталі, у 17—18 ст. распрацаваны аперацыі накладання акушэрскіх шчыпцоў (англ. вучоны П.Чэмберлен), павароту плода (вучоныя франц. А.Парэ, англ. У.Смелі). Заснавальніку акушэрства ў Расіі Н.М.Амбодзік-Максімовічу належыць першы арыгінальны дапаможнік па акушэрству (1784—86). У канцы 19—пач. 20 ст. рус. акушэр В.В.Строганаў распрацаваў метад лячэння эклампсіі, які атрымаў сусветнае прызнанне. Значны ўклад у акушэрскую навуку і практыку зрабілі А.Я.Красоўскі, У.Ф.Снегіроў, І.П.Лазарэвіч, М.М.Фенаменаў, Д.А.Абуладзе.

На Беларусі навук. акушэрства пачало развівацца пасля арганізацыі Гродзенскай мед. акадэміі (1775—81). Станаўленню сучаснага акушэрства садзейнічалі працы І.М.Старавойтава, М.Л.Выдрына (аперацыйнае акушэрства, ахова плода і нованароджанага), Л.С.Персіянінава (таксікозы цяжарных, гіпаксія плода і нованароджанага), Н.Ф.Лызікава, В.С.Ракуця, В.Ц.Камінскай (перынатальная ахова плода і нованароджанага), І.С.Лягенчанкі, В.Р.Лінкевіч (гіпаксія нованароджанага, акушэрская эмбрыялогія), Г.І.Герасімовіча (кесарава сячэнне), І.У.Дуды (фізіялогія і паталогія скарачальнай дзейнасці маткі), Л.Я.Супрун (праблемы імуналогіі), Г.А.Лукашэвіча (пасляродавая інфекцыя). Навук. праца вядзецца ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, на кафедрах акушэрства і гінекалогіі мед. ін-таў. Асн. кірункі даследаванняў: невыношванне цяжарнасці (заўчасныя роды), анамаліі родавай дзейнасці, родавы траўматызм маці і плода, пасляродавыя захворванні, перынатальная ахова плода і нованароджанага, асаблівасці генерацыйнай функцыі жанчын ва ўмовах павышанай радыяцыі ў сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986). Акушэрска-гінекалагічная дапамога парадзіхам аказваецца ў радзільных дамах, жаночых кансультацыях, аддзяленнях гар., абл., раённых і інш. бальніц.

Акушэрства ветэрынарнае — галіна ветэрынарыі, якая вывучае фізіялогію і паталогію палавых працэсаў і асемянення с.-г. жывёл, цяжарнасць, роды і пасляродавы перыяд, а таксама хваробы нованароджаных, распрацоўвае метады дыягностыкі, тэрапіі і прафілактыкі бясплоднасці ў с.-г. жывёл. Праблемы акушэрства вет. даследуюць у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, бел. н.-д. ін-тах эксперым. ветэрынарыі, жывёлагадоўлі, ВНУ.

Літ.:

Акушерство. М., 1987;

Ветеринарное акушерство и гинекология. 5 изд. М., 1980.

І.У.Дуда.

т. 1, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)