ВЕ́ТЛІЦА,
рака ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток Прыпяці. Даўж. 30 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Беражное. Рэчышча ад вытоку на працягу 6 км каналізаванае.
т. 4, с. 123
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ве́тліца ’вярбовыя прысады каля дарогі’ (слуц., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ветл‑а і суф. ‑іц‑а. Польск. wietlica ’папараць-мнаганожка, Athyrium, Polypodiaceae’, відаць, не звязана з бел., а ўтворана самастойна. Гл. ве́тла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́тліца Вярбовыя прысады каля дарогі (Слуцк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ве́тла ’лаза’ (мазыр., Мат. Гом.), рус. літар. ветла́ ’вярба, Salix pendula’, калін. ’пустазелле ў аўсе’, разан. ветла́к ’белая вярба’, смал., маск. ветли́на ’вярба’, урал. ве́тли́на ’бульбоўнік, націна буракоў, гароху’, укр. ветла́, вутла́, ветли́на́ ’вярба, Salix viminalis’; ’жоўтая вярба, Salix vitellina’, ветли́нка ’Gorgonia viminalis’, польск. wietla, wietło ’галіна’ (Варш. сл.). Усходнеслав. утварэнне ад вет‑ (< vět‑ < viti ’віць’) і суф. ‑ьл‑а, магчыма, пад балцкім уплывам; параўн. літ. vytẽlė ’лаза, дубец’, vytìs ’тс’, výtulas ’звязка’, vỹturti ’звіваць, абверчваць’, лат. vîtuõls ’вярба’, vītne ’гірлянда; вусікі гароху’ і інш. Гл. Траўтман, 347; Мюленбах-Эндзелін, 4, 648; Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 79; КЭСРЯ, 57. Махэк₂ (687) дае прасл. форму ў выглядзе vьtъla < і.-е. *vitulā і прыводзіць тапанімічныя назвы з чэшскай і польскай моўных тэрыторый, якія не адносяцца да ве́тла. Сюды ж ветліца. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 80. Як і Гараеў, 46, ён дае vьt‑l‑a < vi‑ti. Рудніцкі (1, 373) мяркуе, што ўкр. ветли́на магло ўзнікнуць як вынік адаптацыі навуковага лац. тэрміна (Salix) vitellina.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)