ве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Асобная лінія ў сістэме чыгунак, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ве́тка ж., г. Ве́тка

ве́тка ж., ж.-д. ве́тка, ветвь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ве́тка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ве́тка
Р. Ве́ткі
Д. Ве́тцы
В. Ве́тку
Т. Ве́ткай
Ве́ткаю
М. Ве́тцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ве́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ве́тка ве́ткі
Р. ве́ткі ве́так
Д. ве́тцы ве́ткам
В. ве́тку ве́ткі
Т. ве́ткай
ве́ткаю
ве́ткамі
М. ве́тцы ве́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ве́тка г. Ве́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́тка

1. галіна́, -ны́ ж., галі́нка, -кі ж.;

2. ж.-д. ве́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Чыгуначная лінія, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістраль Спешна пачалі пракладваць чыгуначную ветку да буравых вышак. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Ветка» (тып лодкі) 6/418

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ветка (р., бас. Нератоўкі) 1/225

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ветка (в.) 3/52; 11/75 (к.), 76

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)