ве́ст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ве́ст
Р. ве́сту
Д. ве́сту
В. ве́ст
Т. ве́стам
М. ве́сце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вест (род. ве́сту) м., мор., метеор. вест

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вест мор., метеор. вест, род. ве́сту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вест, ‑у, М ‑сце, м.

1. Захад, заходні кірунак.

2. Заходні вецер.

[Ням. West.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕСТ (ням. West); тое, што захад.

т. 4, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вест м марск

1. (напрамак) West m -(e)s, Wsten m -s;

2. (вецер) West m -(e)s, -e, Westwind m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вест

(ням. West)

1) захад, заходні напрамак;

2) заходні вецер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Вест ’захад, заходні вецер’ (КТС, БРС) запазычана праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 82) < гал., н.-ням. west ’захад, заходні’ (Фасмер, 1, 304).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вест

(ням. West)

1) захад, заходні напрамак;

2) заходні вецер.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вест-і́ндскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вест-і́ндскі вест-і́ндская вест-і́ндскае вест-і́ндскія
Р. вест-і́ндскага вест-і́ндскай
вест-і́ндскае
вест-і́ндскага вест-і́ндскіх
Д. вест-і́ндскаму вест-і́ндскай вест-і́ндскаму вест-і́ндскім
В. вест-і́ндскі (неадуш.)
вест-і́ндскага (адуш.)
вест-і́ндскую вест-і́ндскае вест-і́ндскія (неадуш.)
вест-і́ндскіх (адуш.)
Т. вест-і́ндскім вест-і́ндскай
вест-і́ндскаю
вест-і́ндскім вест-і́ндскімі
М. вест-і́ндскім вест-і́ндскай вест-і́ндскім вест-і́ндскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)