верыфіка́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
верыфіка́цыя |
верыфіка́цыі |
| Р. |
верыфіка́цыі |
верыфіка́цый |
| Д. |
верыфіка́цыі |
верыфіка́цыям |
| В. |
верыфіка́цыю |
верыфіка́цыі |
| Т. |
верыфіка́цыяй верыфіка́цыяю |
верыфіка́цыямі |
| М. |
верыфіка́цыі |
верыфіка́цыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
верыфіка́цыя ж., лог. верифика́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
верыфіка́цыя, ‑і, ж.
Спец. Эмпірычнае пацвярджэнне тэарэтычных палажэнняў навукі.
[Ад лац. verus — ісцінны і facio — раблю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Верыфікацыя 3/47; 7/468; 11/337
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. verus сапраўдны + facio раблю),
праверка, эмпірычнае пацвярджэнне тэарэт. палажэнняў навукі праз супастаўленне іх з аб’ектамі, за якімі вядзецца назіранне, фактычнымі данымі, эксперыментам; прынцып вызначэння навук. асэнсаванасці і ісціннасці выказванняў. Вылучана прадстаўнікамі лагічнага пазітывізму, сфармулявана аўстр. філосафамі М.Шлікам у працы «Усеагульная тэорыя пазнання» (1918) і Л.Вітгенштэйнам у «Логіка-філасофскім трактаце» (1922); далей развіта ў працах Венскага гуртка. У аснове гэтага прынцыпу ляжыць тэзіс аб тым, што чалавечае пазнанне не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту, а ўсе веды можна звесці да «непасрэдна дадзенага» вяртання да нагляднага ўзроўню пазнавання і ігнаравання ідэальнага характару абстракцый. Усе навук. выказванні павінны задавальняць патрабаванне правяральнасці, або верыфіцыруемасці; любое меркаванне (гіпотэза) можа верыфіцыравацца, г.зн. яго ісціннасць можа быць даказана з дапамогай доследу або лагічнага доказу. У сучаснай л-ры верыфікацыя разглядаецца як вынік шматпланавых узаемаадносін паміж рознымі тэорыямі і данымі іх эксперыментальных праверак.
В.М.Пешкаў.
т. 4, с. 114
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
верыфіка́цыя
(с.-лац. verificatio)
1) праверка сапраўднасці чаго-н.;
2) эмпірычнае пацвярджэнне тэарэтычных палажэнняў навукі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
верыфіка́цыя
(фр. vérification, ад лац. veris = сапраўдны + facere = рабіць)
1) праверка сапраўднасці тэарэтычных палажэнняў вопытным шляхам;
2) пацвярджэнне сапраўднасці чаго-н. (напр. в. вынікаў галасавання).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
верифика́ция верыфіка́цыя, -цыі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
verification [ˌverɪfɪˈkeɪʃn] n.
1. кантро́ль, праве́рка; верыфіка́цыя;
the verification of scientific laws праве́рка навуко́вых зако́наў
2. пацвярджэ́нне, до́каз
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КРЫТЭ́РЫЙ (ад старажытнагрэч. kriterion сродак для суджэння),
адзнака, пакладзеная ў аснову класіфікацыі чаго-небудзь, або на падставе якой праводзіцца ацэнка, вызначэнне якой-небудзь з’явы, прадмета; мера для ацэнкі суджэння. Выступае як сродак праверкі ісціннасці ведаў, дзейнасці людзей і яе вынікаў, норм паводзін і дзеянняў чалавека, асобных сац. груп, этнасац. супольнасцей; іх ацэнка зыходзіць з прынятых у дадзеным грамадстве К. Функцыі асн. К. ісціны, стваральна-творчай дзейнасці людзей выконвае практыка. У навук. сферы К. апіраюцца на фундаментальныя палажэнні тэорыі пазнання і выступаюць як адзнакі ісціннасці або памылковасці тых ці інш. ідэй. У мастацтве К. звязаны з заканамернасцямі развіцця, разуменнем зместу эстэт. і мастацкіх каштоўнасцей і механізма праяўлення мастацка-ацэначнага працэсу. Гл. таксама Верыфікацыя, Дзеянне сацыяльнае, Крытэрый аптымальнасці.
В.А.Салееў.
т. 8, с. 523
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)