ве́рчык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́рчык ве́рчыкі
Р. ве́рчыка ве́рчыкаў
Д. ве́рчыку ве́рчыкам
В. ве́рчык ве́рчыкі
Т. ве́рчыкам ве́рчыкамі
М. ве́рчыку ве́рчыках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Верч, ве́рчик ’скрутак вычасанага льну ці канапель’ (Уладз.), верч ’скрутак лыка’ (Шат.), мсцісл. ’лазовы скрутак, запечаны ў цесце’ (Рам., 8); ’скрутак’ (Жд., 2, Мат. Гом.), верч, верчык ’скрутак лазы, дроту, кабелю і г. д.’ (КТС, Шатал.); ’пшанічны хлеб, па-асобаму выпечаны і аздоблены, каравай’, верчык ’баранак’ (Растарг.). Укр. ве́рчик ’скрутак чаго-небудзь, ’плецены баранак’, іншыя паралелі адрозніваюцца семантычна; параўн. с.-рус. верчь, верча ’від прадзення, калі прадуць не верацяном, а закручваюць ніткі рукамі’, дан. верьч ’скручаныя адходы льну’, серб. вр̏ч ’гліняны збан, кухаль’. Узыходзіць да vьrt‑jь < vьrteti (Рудніцкі, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)