Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Вербавічы (в.) 3/36; 7/393 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РБАВІЧЫ,
вёска ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на Пд ад г. Нароўля, 187 км ад Гомеля, 43 км ад чыг. ст. Ельск. 355 ж., 144 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХНЕ́НКА (Серафім Васілевіч) (15.2.1914, в.Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. — 8.3.1977),
бел вучоны ў галіне іхтыялогіі. Д-рбіял.н. (1968). Скончыў БДУ (1938). З 1956 у Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біял. асновах засялення маляўкамі вугра вадаёмаў СССР. Прапанаваў тэорыю нераставай міграцыі еўрап. вугра; заснавальнік айчынных даследаванняў па ўзнаўленні еўрап. вугра ў штучных умовах.
Тв.:
Биология и распространение угря. Мн., 1958;
Европейский угорь. М., 1969;
Эколого-физиологическая пластичность европейского угря Anguilla anguilla L. Мн., 1977 (разам з В.А.Бяздзенежных, С.Л.Гаравой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ВІЧ (Эдуард Вікенцьевіч) (н. 26.8.1936, в.Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык-праграміст. Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі АН Беларусі, з 1961 у НДІЭВМ. Навук. працы па выліч. тэхніцы і праграмаванні, стварэнні і ўкараненні аперацыйных сістэм Адзінай сістэмы ЭВМ. Дзярж. прэмія СССР 1978. Прэмія Ленінскага камсамола 1970.
Тв.:
Система разделения времени ЕСЭВМ. М., 1982 (у сааўт.);
Система виртуальных машин для ЕСЭВМ. М., 1985 (у сааўт.);
Программирование на языке ассемблера ЕСЭВМ. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЎЛЯ́НСКІ РАЁН.
Размешчаны на Пд Гомельскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 6.1.1965. Пл. 1,6 тыс км². Нас. 12,5 тыс.чал. (2000), гарадскога 59%. Сярэдняя шчыльнасць 8 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Нароўля. Уключае 25 сельскіх населеных пунктаў, 5 сельсаветаў: Вербавіцкі, Галоўчыцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі. Раён моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Уся яго тэрыторыя забруджана радыенуклідамі: 4,2 тыс.гас.-г. угоддзяў маюць. забруджанасць 5—15; 17,3 тыс.га — 15—40; 4,7 тыс.га — 40—100 Ku/км². Скасаваны 3 сельсаветы (Вуглоўскі, Даўлядоўскі і Дзёрнавіцкі), адселены 35 населеных пунктаў; адсяленне працягваецца. За перыяд 1986—95 колькасць насельніцтва скарацілася на 17,3 тыс. чал.
Тэр. раёна размешчана ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня нізінная, месцамі забалочаная, 85% яе на вышыні 120—140 м, уздоўж р. Прыпяць — 110 м і ніжэй. Найвыш. пункт 162 м (за 5 км на Пд ад в. Красноўка). Карысныя выкапні: соль, нафта, газ, каменныя і бурыя вуглі, мінер. фарбы, гліна, пясок, торф, мінер. воды (тэрмальныя расолы). Сярэдняя т-растудз. -6,4 °C, ліп. 18,7 °C. Ападкаў каля 582 мм за год. Вегетац. перыяд 196 сут. Найб.р. Прыпяць з прытокамі Мытва, Славечна, Жалонь, Нараўлянка. Азёры ў поймах рэк, найб. з іх Семержаў і Старуха. Пераважаюць глебы: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (41,9%), дзярнова-падзолістыя (26,4%), поймавыя (алювіяльныя 20,4%). Пад лесам 53% тэр. раёна. Лясы хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, чорнаальховыя і інш.Найб. масівы на 3. Пад балотамі 0,9% тэр., асушана 6,3 тыс.га. Найб. балотныя масівы Канаўскае балота, Мухаеды. У раёне ч.Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Помнікі прыроды мясц. значэння: парк у г. Нароўля, хвоя звычайная (участак росту) і дуброва ў Кіраўскім лясніцтве. Зоны адпачынку Белабярэжская, Галоўчыцкі парк.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 29,9 тыс.га (18,7%), з іх асушаных 14,3 тыс.га. На 1.1.1999 у раёне 5 калгасаў, 2 саўгасы, 1 дапаможная і 2 фермерскія гаспадаркі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні збожжавых, бабовых і кармавых культур, кукурузы, бульбы. Прадпрыемствы харч. (Нараўлянская кандытарская фабрыка «Чырвоны мазыранін», малочныя прадукты і інш.) і дрэваапр. (мэбля, сталярныя вырабы, піламатэрыялы) прам-сці; з-д гідраапаратуры. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі з Нароўлі ў Чарнобыль (Украіна), Мазыр, Ельск. У раёне 6 сярэдніх, 5 базавых школ, школа мастацтваў, ПТВ, 12 дашкольных устаноў, 25 клубаў, 16 б-к, 3 бальніцы, паліклініка, 15 фельч.-ак. пунктаў, санаторый-прафілакторый «Палессе». Музей этнаграфіі і нар. рамёстваў. Помнік архітэктуры — царква Параскевы (18 ст.) у в.Вербавічы. Выдаецца газ. «Прыпяцкая праўда».