вербава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вярбу́юся вярбу́емся
2-я ас. вярбу́ешся вярбу́ецеся
3-я ас. вярбу́ецца вярбу́юцца
Прошлы час
м. вербава́ўся вербава́ліся
ж. вербава́лася
н. вербава́лася
Загадны лад
2-я ас. вярбу́йся вярбу́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час вярбу́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вербава́цца несов., возвр., страд. вербова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вербава́цца, вярбуюся, вярбуешся, вярбуецца; незак.

1. Наймацца на працу, службу.

2. Зал. да вербаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вербова́ться возвр., страд. вербава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АДРЫЯНО́ПАЛЬСКАЯ БІ́ТВА 378.

Адбылася 9 жн. ў раёне Адрыянопаля (сучасны Эдырне, Турцыя) паміж войскамі рымскага імператара Валента і вестготамі на чале з Фрытхігернам, да якіх далучыліся рабы і калоны. У баі загінула амаль уся рым. армія і імператар. Пасля паражэння ў армію пачалі вербавацца атрады федэратаў, што значна аслабіла Рым. імперыю і наблізіла яе распад.

т. 1, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zaciągać się

zaciąga|ć się

незак.

1. зацягвацца;

niebo się ~\ chmurami — неба зацягваецца (пакрываецца) хмарамі;

2. вербавацца; уступаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)