верасо́выя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. верасо́выя
Р. верасо́вых
Д. верасо́вым
В. верасо́выя
Т. верасо́вымі
М. верасо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

верасо́выя сущ., мн., бот. вереско́вые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Верасовыя (сям. раслін) 1/142, 331; 2/64, 108; 3/33; 9/22; 10/209

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

верасо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. верасо́вы верасо́вая верасо́вае верасо́выя
Р. верасо́вага верасо́вай
верасо́вае
верасо́вага верасо́вых
Д. верасо́ваму верасо́вай верасо́ваму верасо́вым
В. верасо́вы (неадуш.)
верасо́вага (адуш.)
верасо́вую верасо́вае верасо́выя (неадуш.)
верасо́вых (адуш.)
Т. верасо́вым верасо́вай
верасо́ваю
верасо́вым верасо́вымі
М. верасо́вым верасо́вай верасо́вым верасо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́ресковые мн., сущ., бот. верасо́выя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верасо́вы і (радзей) ве́расавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да верасу. Верасовы цвет. Верасовы мёд. □ Слыве найлепшым у пчалы ўзятак верасовы. Вялюгін.

2. у знач. наз. верасо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца верас, талакнянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

moor1 [mɔ:, mʊə] n. звыч. pl. moors адкры́тая мясцо́васць (звыч. на ўзвышшы); ме́сца на бе́днай глебе, яко́е зарасло́ траво́й і ве́расам;

heather moors верасо́выя пу́сткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГО́ЖАЎСКІ,

біялагічны заказнік на тэр. Гродзенскага р-на. Створаны ў 1978 як бат. заказнік рэсп. значэння для захавання месцаў росту дзікарослых лекавых раслін. Пл. 4,9 тыс. га (1996). Займае лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі (імшыстыя, верасовыя, арляковыя, бруснічныя, чарнічныя, лішайнікавыя і інш.), трапляюцца ельнікі, бярэзнікі, чорнаалешнікі. Асн. лек. расліны: талакнянка, брусніцы, ядловец, ландыш майскі, чабор, крапіва двухдомная, цмен пясчаны.

т. 5, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пу́рпур, ‑у, м.

1. Натуральная каштоўная фарба чырвона-фіялетавага колеру, якая ўжывалася ў старажытнасці для афарбоўкі тканіны.

2. Ярка-чырвоны колер з фіялетавым адценнем. [Коркія] бачыў роўную гладзь мора і над ім палымнеючы пурпур зары. Самуйлёнак. Верасовыя пустэчы, аблітыя сонцам, так цвілі, што павольныя аблокі, адбіваючы іх .. цвіценне, былі афарбаваныя знізу ў лёгкі пурпур. Караткевіч.

3. Уст. Дарагое адзенне або тканіна ярка-чырвонага колеру з фіялетавым адценнем. Апрануцца ў пурпур.

[Лац. purpura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУКЧА́НСКІ,

біялагічны заказнік на Тапілаўскім балоце ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 4,9 тыс. га (1996).

Паверхня — згладжаны градава-балоцісты комплекс. Цэнтр. ч. бязлесая. На ўскраінах растуць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, радзей асінавыя і дубовыя лясы балотнага тыпу. На ўчастках з мінер. глебамі чарнічныя, месцамі лішайнікавыя, верасовыя, бруснічныя тыпы лесу. Вызначаецца багаццем журавін, бабку трохлістага, чаротніку белага, расце таксама рэдкі барэальна-таежны від — журавіны драбнаплодныя.

Г.У.Вынаеў.

т. 3, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)