вераго́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. вераго́днасць
Р. вераго́днасці
Д. вераго́днасці
В. вераго́днасць
Т. вераго́днасцю
М. вераго́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вераго́днасць ж. достове́рность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вераго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць верагоднага. У прозе з яе жорсткімі патрабаваннямі жыццёвай, бытавой верагоднасці «ўзвышаны» лірычны герой становіцца героем канкрэтным, індывідуальным. Навуменка. Фактычная верагоднасць і гістарычная канкрэтнасць абставін з’яўляюцца важнай умовай гістарычнай праўды, узмацняюць гістарычную аснову раманаў. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Верагоднасць (у біяметрыі) 2/348

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРАГО́ДНАСЦЬ,

абгрунтаванасць, доказнасць і бясспрэчнасць ведаў. Тэрмін выкарыстоўваецца ў логіцы, гнасеалогіі, тэорыі імавернасцяў, прававой навуцы. Верагодныя суджэнні падзяляюцца на асэртарычныя (канстатуюць рэальнае становішча спраў) і ападыктычныя (сцвярджаюць неабходную сувязь з’яў). У філас. і логіка-метадалагічных даследаваннях верагоднасць найчасцей выкарыстоўваюць для характарыстыкі абгрунтаваных, даказаных ведаў і як сінонім ісціны. Найб. поўны і глыбокі крытэрый верагоднасці ведаў — грамадска-гіст. практыка. У эксперым. прыродазнаўстве верагоднымі ведамі лічаць тыя, што набылі эмпірычнае пацвярджэнне ў ходзе назіранняў і доследаў. Лагічны крытэрый верагоднасці ведаў звязаны з правільнасцю апрацоўкі эмпірычных даных і лагічных аперацый з ведамі, верагоднасць якіх устаноўлена раней. Верагодныя веды (суджэнні) трэба адрозніваць ад імавернасных, адпаведнасць якіх рэчаіснасці сцвярджаецца толькі ў якасці іх магчымай характарыстыкі (у выпадку ўвядзення колькасных крытэрыяў вызначаецца ступень такой магчымасці, гл. Імавернасць).

У.​К.​Лукашэвіч.

т. 4, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вераго́днасць ж. Gláubwürdigkeit f -, -en; Wáhrscheinlichkeit f - (магчымасць, дапушчальнасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вераго́дны, -ая, -ае.

1. Які не выклікае сумнення; надзейны.

Верагодныя звесткі.

2. Дапушчальны, магчымы.

В. вывад.

|| наз. вераго́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

факты́чнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Верагоднасць, насычанасць фактамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

достове́рность вераго́днасць, -ці ж., пэ́ўнасць, -ці ж.; дакла́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імаве́рнасць, -і, ж.

1. гл. імаверны.

2. Аб’ектыўная магчымасць ажыццяўлення чаго-н.

3. Ступень абгрунтаванасці, верагоднасць, дапушчальнасць.

Ступень імавернасці чаго-н.

○

Тэорыя імавернасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці выпадковых з’яў.

|| прым. імаве́рнасны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)