ве́нзель, -я, мн. -і, -яў, м.

Пачатковыя літары імя і прозвішча або імя і імя па бацьку, звязаныя ў агульны малюнак.

|| прым. ве́нзелевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́нзель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́нзель ве́нзелі
Р. ве́нзеля ве́нзеляў
Д. ве́нзелю ве́нзелям
В. ве́нзель ве́нзелі
Т. ве́нзелем ве́нзелямі
М. ве́нзелі ве́нзелях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ве́нзель м. ве́нзель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́нзель ве́нзель, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́нзель, ‑я, м.

Пачатковыя літары імя і прозвішча або двух імён, звязаныя агульным малюнкам.

[Ад польск. węzeł — вузел.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕ́НЗЕЛЬ (ад польск. węzeł вузел),

манаграма, пачатковыя літары тытула, імя і прозвішча адной або некалькіх асоб, якія звычайна пераплятаюцца паміж сабою і ўтвараюць своеасаблівы ўзор, малюнак. Мог быць упрыгожаны вянком, каронаю і інш. Вензель манархаў выкарыстоўваўся як геральдычны сімвал на грашовых знаках і інш. (напр., вензель вял. князёў ВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста — SA; Стафана Баторыя — SR; Яна II Казіміра Вазы — JKR). Выкарыстоўваецца і як фірменная марка.

В.​С.​Пазднякоў.

Вензелі каралёў польскіх і вялікіх князёў ВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста (1), Стафана Баторыя (2), Яна II Казіміра Вазы (3), Станіслава Аўгуста Панятоўскага (4).

т. 4, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ве́нзель

(польск. węzeł = вузел)

узор, утвораны зграбна пераплеценымі пачатковымі літарамі ўласных імён (імя і прозвішча або двух імён).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вензель

Том: 3, старонка: 104.

img/03/03-104_0596_Вензель.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

ве́нзель

(польск. węzeł = вузел)

узор, утвораны зграбна пераплеценымі пачатковымі літарамі ўласных імён (імя і прозвішча або імя і імя па бацьку).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ве́нзаль [ве́нзель] м. Monogrmm n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)