лёгкадарожны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для язды па добрых дарогах. Лёгкадарожны веласіпед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ровар, ‑а, м.

Абл. Веласіпед. Прывёз хлапец на ровары Курэй і мёду збан. Барадулін.

[Англ. rower.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rower, ~u

м. веласіпед; ровар;

rower wyścigowy (górski) — гоначны (горны) веласіпед

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тандэ́м ’размяшчэнне адно за другім’, ’двухмесны веласіпед’ (ТСБМ). Праз польск. tandem ’двухколавы вазок, запрэжаны цугам, адзін за адным, коньмі’, ’веласіпед з двума сядзеннямі’, з англ. tandem ’размяшчэнне гужам, адно за адным; веласіпед для дзвюх асоб, якія сядзяць адна за адной’ < лац. tandem < *tamdem ’урэшце, урэшце рэшт’, што трансфармавалася ў значэнне ’ў даўжыню’, ’у працяг’, г. зн. ’адзін за адным’ (Сной₂, 750).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падлеткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падлетка. Падлеткавы ўзрост. // Прызначаны для падлетка. Падлеткавы веласіпед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bicycle [ˈbaɪsɪkl] n. веласіпе́д;

go for a bicycle ride прае́хацца на веласіпе́дзе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лесапе́та (рэч., Мат. Гом.) — скажонае літаратурнае веласіпед. Заканчэнне аформлена паводле карэта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трохколавы, ‑ая, ‑ае.

На трох колах. Але самым цудоўным, самым найлепшым быў татаў падарунак — трохколавы веласіпед. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матацыкл, ‑а, м.

Падобная на веласіпед машына з рухавіком ўнутранага згарання. Раптам аднекуль уварваўся рэзкі строкат матацыкла. Паслядовіч.

[Фр. motocycle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

folding [ˈfəʊldɪŋ] adj. склада́ны, складны́;

a folding bed раскладу́шка;

a folding bicycle складны́ веласіпе́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)