Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ве́ка, -а, мн. -і, -аў, н.
Верхняя частка, якая служыць пакрыццём якой-н. пасудзіны, скрынкі, каробкі і пад.
В. куфра.
|| памянш.ве́чка, -а, мн. -і, -чак, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́каср. кры́шка ж. (гроба, сундука и т.п.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́ка, ‑а, н.
1. Верхняя частка скрынкі, пасудзіны, якой закрываюць гэту скрынку, пасудзіну; накрыўка. Века куфра, кубла. □ Алеся засмяялася і пайшла да скрыні, што стаяла паміж ложкам і грубкай, падняла века.Шамякін.Мёрзлыя камякі зямлі глуха падалі на сасновыя векі дамавін.Лынькоў.
2. Тое, што і павека. Векі самі зліпаліся, галава, як не свая, хілілася ўніз.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́кан
1. (накрыўка) Déckel m -s, -;
2.анат (Áugen)lid n -(e)s, -er
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ве́ка ’века; павека’. Ст.-рус., ст.-слав.вѣко ’павека’, рус.ве́ко ’павека; розныя віды кошыкаў; вобад сіта або рэшата’, укр.ві́ко ’накрыўка скрыні, дзяжы і да т. п.’; ’павека’, польск.wieko ’накрыўка’, чэш.víko ’тс’, славен.véko, véka ’павека’. Прасл.*věko ’века; павека’ (< *vēko). Роднасныя: літ.vókas ’павека; накрыўка’, лат.vâks ’накрыўка’ (балт. словы адлюстроўваюць старое *vāk‑; параўнальна з слав. формамі тут іншы вакалізм, але чаргаванне ē : ā назіраецца і ў іншых выпадках). Магчыма таксама, што балт. мовы захоўваюць стары вакалізм, а слав.*věko (замест *vako) развілося пад уплывам слав.*vědi̯a ’павека’ (ст.-рус.вѣжа, ст.-слав.вѣжда ’тс’, балг.ве́жда, серб.ве̏ђа ’брыво’). Гл. Траўтман, 347–348; Фасмер, 1, 286. З прэфіксам *po‑ ўтворана слав.*po‑věka ’павека’, з прэфіксам *ob‑ — *ob‑věko (> *oběko + розныя суфіксы) ’абечайка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каду́шачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кадушкі. Кадушачнае века.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скры́невы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скрыні. Скрыневае века.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
barrelhead
[ˈbærəlhed]
n.
ве́ка бо́чкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ве́чка, ‑а, н.
Памянш.давека (у 1 знач.); невялікае века. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка.Васілевіч.Алік .. абапёрся локцямі на вечка парты і, унурыўшыся, замоўк.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)