рака ў ФРГ. Пачынаецца ад месца зліцця рэк Вера і Фульда. Даўж. 440 км, пл.бас. 46 тыс.км². Працякае па Паўн.-Германскай нізіне, упадае ў Паўночнае м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 312 м³/с. Суднаходная. Злучана каналамі з рэкамі Эльба і Эмс. На Везеры гарады Гамельн, Міндэн, Брэмен, Нордэнгам; у вусці марскі порт Брэмергафен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ве́зері
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Везер В. Дж. 10/616
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́МЕРГАФЕН (Bremerhaven),
горад на ПнФРГ, у зямлі Брэмен. Горад з 1851. 131,5 тыс.ж. (1994). Аванпорт г. Брэмен пры ўпадзенні р.Везер у Паўн.м. Адзін з гал. пасажырскіх і рыбалоўных партоў краіны. Увоз жал. руды, кантэйнерны тэрмінал. Суднабудаванне і суднарамонт, эл.-тэхн., хім.прам-сць. Рыбаперапрацоўка. Марскі арсенал. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЦ (Harz),
горны масіў ў Германіі. Працягласць каля 90 км. Выш. да 1142 м (г. Брокен). Складзены з гранітаў, кварцытаў, сланцаў. У рэльефе — платопадобная вяршыня, стромкія схілы, моцна расчлянёныя прытокамі рэк Везер і Эльба. Радовішчы медзі, серабра, свінцу, цынку. Піхтавыя і шыракалістыя лясы, лугі. Перадгор’і ўзараныя. Прыродны парк. Рэзерваты Обергарц, Бодэталь. Кліматычныя курорты: Бланкенбург, Вернігеродэ, Гернродэ і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРДО́НЬ (Dordogne),
рака на ПдЗ Францыі, правы прыток Гароны, з якой утварае агульнае вусце — эстуарый Жыронда. Даўж. 472 км, пл.бас. 23,4 тыс.км². Вытокі на Пн масіву Мон-Дор, верхняе і сярэдняе цячэнне — па Цэнтр. Французскім масіве, ніжняе — па Гаронскай нізіне. Асн. прытокі — рэкі Везер і Іль. Сярэдні расход вады 405 м³/с. У ніжнім цячэнні марскія прылівы. Каскад ГЭС. На Д. — гарады Бержэрак, Лібурн (пач. суднаходства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМІ́НІЙ, Армін (Arminius; каля 16 да н.э. — каля 21 н.э.),
правадыр германскага племя херускаў. У маладосці камандаваў герм. атрадам у рым. войску, атрымаў рым. грамадзянства і званне конніка. У 7 н.э. вярнуўся на радзіму і ўзначаліў паўстанне герм. плямёнаў супраць рымлян, у 9 н.э. разбіў рым. армію Вара ў Тэўтабургскім лесе (тэр. на ПнЗ Германіі паміж далінамі рэк Везер і Эмс). Імкнуўся стварыць саюз герм. плямёнаў, але забіты ў выніку змовы радавой знаці херускаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКІЯ САЮ́ЗНЫЯ ДАГАВО́РЫ1740, 1743, 1764 паміж Расіяй і Прусіяй.
1) 27.12.1740 Расія і Прусія дамовіліся аб дружбе і ўзаемадапамозе ў выпадку нападу на іх трэцяй дзяржавы (але не тады, калі Расія ваявала з Турцыяй або Іранам, а Прусія — на З ад р.Везер у цэнтр. Германіі). Сакрэтнымі артыкуламі дзяржавы гарантавалі недатыкальнасць Курляндыі, абавязваліся не дапускаць умяшання трэціх краін у справы Рэчы Паспалітай, ахоўваць там правы праваслаўных і пратэстантаў.
2) 27.3.1743 Расія і Прусія ў асн. пацвердзілі ўмовы дагавора 1740, але гарантыі Прусіі не пашыраліся на землі Паўд.Усх. Фінляндыі, далучаныя да Расіі ў выніку вайны са Швецыяй (1741—43), а гарантыі Расіі — на Сілезію, захопленую Прусіяй у Аўстрыі.
3) 11.4.1764 Кацярына II пацвердзіла Пецярбургскі мірны дагавор 1762, але адмовілася ратыфікаваць саюзны трактат ад 19.6.1762. Расія і Прусія дамовіліся пра гарантыі адна адной еўрап. уладанняў і ваен. ўзаемадапамогу ў выпадку нападу на адну з краін.; 4 сакрэтныя і 1 сепаратны артыкулы выключалі ваен. дапамогу ў выпадку вайны Прусіі на З ад р.Везер, а Расіі — з Турцыяй, абвяшчалі абарону існуючых форм кіравання ў Швецыі, абавязвалі абодва бакі не дапускаць змен у канстытуцыі Рэчы Паспалітай і падтрымаць кандыдатуру Станіслава Аўгуста Панятоўскага на яе прастол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТФА́ЛІЯ (Westfalen),
гістарычная вобласць у паўн.-зах. Германіі, паміж рэкамі Рэйн і Везер. Упершыню згадваецца ў 775. Была тэрыторыяй рассялення вестфалаў (зах. адгалінавання герм. племені саксаў), часткай герцагства Саксонія (створана ў 9 ст.). З 1180 самаст. герцагства (створана імператарам Фрыдрыхам I Барбаросам пры падзеле саксонскага герцагства Генрыха Льва; тытул вестфальскіх герцагаў насілі кёльнскія біскупы), неаднаразова раздраблялася. У 1807—13 частка напалеонаўскага Вестфальскага каралеўства (сталіца — г. Касель). У 1815—1945 пруская правінцыя (цэнтр — г. Мюнстэр). Пасля 2-й сусв. вайны ў складзе створанай у брыт.акупац. зоне зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, якая ў 1949 стала зямлёй ФРГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМУЗЕ́Н (Limousin),
гістарычная вобласць у цэнтр.ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Верхняя В’ена, Карэз, Кроз Пл. 16,9 тыс.км². Нас. каля 750 тыс.чал. (1995). Гал. горад і прамысл.цэнтр. — Лімож. Уся тэр. ў межах Цэнтральнага Французскага масіву, на плато Лімузен. Клімат умераны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Пераважна с.-г. раён.
Найб. развіта жывёлагадоўля — развядзенне буйн. раг. жывёлы (у т. л. племянной), свіней, авечак. Пасевы пшаніцы, жыта, ячменю, грэчкі, бульбы, кармавых культур. У далінах вырошчваюць агародніну, садавіну, тытунь. Здабыча кааліну, уранавай руды. ГЭС на рэках Дардонь і Везер. У прам-сці пераважаюць тэкст. і харч. прадпрыемствы.