ваўрэ́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ваўрэ́ю |
ваўрэ́ем |
| 2-я ас. |
ваўрэ́еш |
ваўрэ́еце |
| 3-я ас. |
ваўрэ́е |
ваўрэ́юць |
| Прошлы час |
| м. |
ваўрэ́ў |
ваўрэ́лі |
| ж. |
ваўрэ́ла |
| н. |
ваўрэ́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
ваўрэ́й |
ваўрэ́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
ваўрэ́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ваўрэ́ць ’моцна спацець’ (Касп., Гарэц., Яруш., Бяльк.). Рус. дыял. вреть ’моцна пацець’. Параўн. укр. дыял. врі́ти ’кіпець’, бел. врэць, ст.-рус. вьрѣти ’кіпець’, польск. wrzeć, чэш. vřiti, ст.-слав. вьрѣти, серб. вре̏ти і г. д. Прасл. *vьrěti ’кіпець і да т. п.’ Падрабязней гл. Фасмер, 1, 362. Бел. ваўрэ́ць < *о‑вьрѣти (з пратэтычным о‑ > ва‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)