ваяво́дства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ваяво́дства ваяво́дствы
Р. ваяво́дства ваяво́дстваў
Д. ваяво́дству ваяво́дствам
В. ваяво́дства ваяво́дствы
Т. ваяво́дствам ваяво́дствамі
М. ваяво́дстве ваяво́дствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ваяво́дства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Пасада ваяводы.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старажытнай Русі і ў Вялікім Княстве Літоўскім, якой кіраваў ваявода.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў сучаснай Польшчы.

|| прым. ваяво́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваяво́дства ср. воево́дство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваяво́дства, ‑а, н.

1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старажытнай Русі, якой кіраваў ваявода, і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў сучаснай Польшчы.

2. Гіст. Пасада ваяводы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваяводства 1/116; 2/632; 9/22

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЯВО́ДСТВА 1) адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 15—18 ст. Узначальвалася ваяводам. Першыя ваяводствы (Віленскае і Трокскае) як ваен.-адм. акругі ўзніклі адразу пасля Гарадзельскай уніі 1413. У пач. 16 ст. на тэр. Беларусі ўтвораны Віцебскае, Полацкае, Новагародскае, Падляшскае, у ходзе адм. рэформы 1565—66 — Берасцейскае, Менскае, Мсціслаўскае ваяводствы. Кожнае мела свой герб і ваяводскія харугвы (штандары). Звычайна ваяводствы падзяляліся на паветы. У 1793 у ваяводствы ператвораны Браслаўскі і Гродзенскі паветы. Ліквідаваны ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795).

2) Адм.-тэр. адзінка ў Польшчы з 14 ст. Землі Зах. Беларусі ў 1921—39 уваходзілі ў Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Пра кожнае ваяводства гл. асобны артыкул.

т. 4, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Берасцейскае ваяводства, гл. Брэсцкае ваяводства

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Інфлянцкае ваяводства 4/76

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Якуцкае ваяводства 11/537

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жмудскае ваяводства (гістар.) 3/236

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)