вашы́ны

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вашы́ны вашы́ная вашы́нае вашы́ныя
Р. вашы́нага вашы́най
вашы́нае
вашы́нага вашы́ных
Д. вашы́наму вашы́най вашы́наму вашы́ным
В. вашы́ны (неадуш.)
вашы́нага (адуш.)
вашы́ную вашы́нае вашы́ныя (неадуш.)
вашы́ных (адуш.)
Т. вашы́ным вашы́най
вашы́наю
вашы́ным вашы́нымі
М. вашы́ным вашы́най вашы́ным вашы́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГА́ШАК ((Hašek) Яраслаў) (30.4.1883, Прага — 3.1.1923),

чэшскі пісьменнік, журналіст. Скончыў гандл. акадэмію (1902). Шмат вандраваў па свеце, абышоў пешкі землі Аўстра-Венгрыі, краіны Паўд.-Усх. Еўропы. У 1904—08 прыхільнік анархісцка-радыкалісцкага руху. У 1915 мабілізаваны ў аўстр. армію, неўзабаве здаўся ў рус. палон. Працаваў у газ. чэш. легіянераў «Čechoslovan» («Чэхаславан», Кіеў). У 1918 уступіў у Чырв. Армію. У канцы 1920 вярнуўся ў Прагу. Друкаваўся з 1900 (падарожныя нататкі, гумарыст. апавяданні, фельетоны). Вяршыня творчасці — раман «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» [1921—23, незавершаны; бел. пер. (ч. 1—4, 1931—32) М.​Зарэцкага, К.​Крапівы, М.​Лужаніна, К.​Вашыны (Л.​Калюгі)], у якім з дапамогай прыёму «ad absurdum» выкрыў бязглуздзіцу ўсіх інстытутаў манархіі, бюракратызм дзяржапарата, прадажнасць чыноўніцтва, бездапаможнасць састарэлага імператара і ўсёй сістэмы ўлады. Гратэск, зніжэнне высокага, гумарыстычная самаіронія, прыёмы смехавай культуры і знакамітай «пражскай іроніі» ўплецены ў багатую палітру твора. Працяг рамана Гашака напісаны фельетаністам К.​Ванакам. На бел. мову яго пераклалі Т.​Кляшторны, З.​Астапенка, К.​Чорны (ч. 5—6, 1931—32), асобныя апавяданні — Л.​Баршчэўскі, Л.​Каўрус, В.​Крайко, А.​Мажэйка, П.​Марціновіч і інш.

Тв.:

Бел. Пер. — Цвёрдая скура. Мн., 1931;

Госць у хату: Апавяданні. Мн., 1984;

Прыгоды бравага салдата Швейка ў сусветнай вайне: [Урывак з рамана) // Крыніца. 1995. № 6;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—6. М., 1983—85.

Літ.:

Шубин Г. Я.​Гашек. М., 1982;

Шабловская И.В. Автор. История. Роман («Похождения бравого солдата Швейка» Я.​Гашека) // Веснік БДУ. Сер. 4. 1984. № 1.

І.​В.​Шаблоўская.

т. 5, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)