Вацы М. 3/21

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

задава́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ва́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ва́к (разм.).

Фанабэрысты, ганарысты чалавек; зазнайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разява́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ва́цы, Т-ай (-аю), ж., мн. -і, -ва́к (разм.).

1. Той, хто бяздумна, рассеяна прыглядаецца да чаго-н.

Каля вітрыны збіраліся разявакі.

2. Тое, што і разява.

Згубіў грошы, р.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпіва́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМвацы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто любіць выпіць; п’яніца. Суседзі [Лабановіча] былі добрыя выпівакі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задава́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМвацы, Т ‑ай, ж.

Разм. Фанабэрысты, ганарысты чалавек; зазнайка. Раней яна, Паліна Фёдараўна, лічыла Вікторыю Аркадзеўну і ганарыстай, і задавакай, і ўсё гэта толькі праз тое, што яны не ведалі адна адну. Паслядовіч. [Валіку] стала крыўдна, што яго папраўляе дзяўчынка, ды яшчэ пры ўсіх. «Задавака ўсё ж яна. Выхваляецца, што многа ведае». Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разява́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМвацы, Т ‑вакай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той, хто бяздумна прыглядаецца да каго‑, чаго‑н. Збягаліся цікаўныя да сенсацый разявакі, газетныя рэпарцёры і ўсякі іншы народ. Лынькоў. На тратуарах спыняліся разявакі, праводзячы вачыма салдат. Гурскі.

2. Тое, што і разява. — Няхай не будзе разявакам і кладзе грошы так, каб не губляць, — даводзіў Толя. Пальчэўскі. Азіраюся назад, на свае сляды, і бачу на тым месцы, дзе круціўся, раздушаны грыб. А-я-яй, разявака... Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)