ва́фельны, -ая, -ае.

1. гл. вафля.

2. Падобны на вафлю сваім малюнкам (пра баваўняную тканіну).

В. абрус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́фельны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́фельны ва́фельная ва́фельнае ва́фельныя
Р. ва́фельнага ва́фельнай
ва́фельнае
ва́фельнага ва́фельных
Д. ва́фельнаму ва́фельнай ва́фельнаму ва́фельным
В. ва́фельны (неадуш.)
ва́фельнага (адуш.)
ва́фельную ва́фельнае ва́фельныя (неадуш.)
ва́фельных (адуш.)
Т. ва́фельным ва́фельнай
ва́фельнаю
ва́фельным ва́фельнымі
М. ва́фельным ва́фельнай ва́фельным ва́фельных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́фельны ва́фельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́фельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вафлі. Вафельная вытворчасць. // Падобны на вафлю сваім малюнкам. Вафельнае перапляценне. Вафельны абрус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́фля, -і, мн. -і, ва́фель і -яў, ж.

Сухое пячэнне з клятчастым адбіткам на паверхні.

|| прым. ва́фельны, -ая, -ае і ва́флевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́фельный ва́фельны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cornet [ˈkɔ:nɪt] n.

1. mus. карне́т

2. BrE ва́фельны ражо́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cone [kəʊn] n.

1. math., tech. ко́нус

2. bot. шы́шка (хваёвых дрэў)

3. : ice-cream cone ва́фельны ражо́к, напо́ўнены маро́жаным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГО́МЕЛЬСКАЕ АДКРЫ́ТАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «СПАРТА́К».

Засн. ў 1924 як кандытарскае прадпрыемства «Прасвет» па выпуску карамелі, цукерак, ірысу, мармеладу, з 1925 і халвы. У 1930—31 на яго аснове пабудаваны кандытарскі камбінат «Спартак». У Вял. Айч. вайну разбураны. У крас. 1944 аднавіў дзейнасць. У 1970—72 рэканструяваны. З 1993 сучасная назва. Асн. цэхі: карамельны, цукерачна-шакаладны, вафельны, бісквітны, патачны. У 1996 выпушчана 17 313 т кандытарскіх вырабаў. Супрацоўнічае з фірмамі Ізраіля, Ірландыі, Эстоніі, Украіны.

т. 5, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)