вары́стар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вары́стар вары́стары
Р. вары́стара вары́стараў
Д. вары́стару вары́старам
В. вары́стар вары́стары
Т. вары́старам вары́старамі
М. вары́стары вары́старах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВАРЫ́СТАР

[англ. varistor ад vari(able) пераменны + (resi)stor супраціўленне],

паўправадніковы рэзістар, супраціўленне якога залежыць ад прыкладзенага напружання. Паводле канструкцыі бывае ў выглядзе дыска, таблеткі, стрыжня, пацеркі і інш. Выкарыстоўваецца ў прыладах для стабілізацыі і рэгулявання напружання і току, эл. аховы, мадулятарах і памнажальніках частаты і інш.

т. 4, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вары́стар

[англ. varistor, ад vari(able) = зменлівы + (resi)stor = супраціўленне]

паўправадніковы рэзістар, электрычнае супраціўленне якога нелінейна мяняецца ў залежнасці ад напружання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)