варыко́нд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. варыко́нд
Р. варыко́нда
Д. варыко́нду
В. варыко́нд
Т. варыко́ндам
М. варыко́ндзе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Варыконд 4/339

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРЫКО́НД [англ. varicond ад vari(able) пераменны + cond(enser) кандэнсатар],

сегнетакерамічны кандэнсатар з рэзка выяўленай нелінейнай залежнасцю ёмістасці ад прыкладзенага напружання або тэмпературы (тэрмакандэнсатары). Бываюць дыскавыя, пласціністыя і плёначныя. Выкарыстоўваюцца ў параметрычных стабілізатарах току і напружання, узмацняльніках магутнасці і напружання і інш. Гл. таксама Варыкап.

т. 4, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

варыко́нд

[англ. varicond, ад vari(able) = зменлівы + cond(enser) = кандэнсатар]

кандэнсатар з рэзка выражанай нелінейнай залежнасцю ёмістасці ад прыкладзенага электрычнага напружання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАРЫКА́П [англ. varicap ад vari(able) пераменная + cap(acity) ёмістасць],

параметрычны паўправадніковы дыёд, ёмістасць якога залежыць ад прыкладзенага адваротнага напружання. Асн. параметры: намінальная (пачатковая) ёмістасць, дыхтоўнасць і каэфіцыент перакрыцця па ёмістасці. Выкарыстоўваецца ў параметрычных узмацняльніках, памнажальніках частаты, для настройкі тэле- і радыёпрыёмнікаў. Гл. таксама Варыконд.

т. 4, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДЭНСА́ТАР ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,

прылада для назапашвання электрычных зарадаў. Мае 2 ці больш электродаў (абкладкі), раздзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога значна меншая за памеры абкладак. Асн. характарыстыкі — электраёмістасць і тангенс вугла страт (гл. Дыэлектрычныя страты). Адрозніваюць К.э. папяровыя, керамічныя, паўправадніковыя, слюдзяныя, электралітычныя (дыэлектрык — вокіс алюмінію ці танталу), з вадкім ці газападобным дыэлектрыкам і інш.; пастаяннай, паўпераменнай (настроечныя — трымеры) і пераменнай ёмістасці. К.э. і іх батарэі выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, тэлебачанні, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш. Гл. таксама Варыкап, Варыконд.

Будова кандэнсатараў электрычных: а — папяровых; б — слюдзяных; в — паветраных; 1 — абкладка (фольга); 2 — дыэлектрык; 3 — ротарныя пласціны; 4 — статарныя пласціны.

т. 7, с. 582

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)