варцабы
Том: 3, старонка: 11.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Варца́бы ’шашкі’ (Нас.). Ст.-бел. варцабы (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). З польск. warcaby (аб польск. слове гл. Брукнер, 601; Махэк₂, 700).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арца́бы ’шашкі’ (Нас.). Гл. варцабы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарца́бкі ’самаробныя гузікі з дрэва’ (Сцяшк.: гарца́пкі). Таго ж паходжання, што і арца́бы, варца́бы ’шашкі’ (Нас.), гл. Значэнне ’гузікі’ вынік пераносу, метафарызацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)