ВАРО́НІЦКАЕ БАЛО́ТА,

гл. Пціч.

т. 4, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

варо́ніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. варо́ніцкі варо́ніцкая варо́ніцкае варо́ніцкія
Р. варо́ніцкага варо́ніцкай
варо́ніцкае
варо́ніцкага варо́ніцкіх
Д. варо́ніцкаму варо́ніцкай варо́ніцкаму варо́ніцкім
В. варо́ніцкі (неадуш.)
варо́ніцкага (адуш.)
варо́ніцкую варо́ніцкае варо́ніцкія (неадуш.)
варо́ніцкіх (адуш.)
Т. варо́ніцкім варо́ніцкай
варо́ніцкаю
варо́ніцкім варо́ніцкімі
М. варо́ніцкім варо́ніцкай варо́ніцкім варо́ніцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЦІЧ, Вароніцкае балота, Варонічы, Крывая града,

балота нізіннага (60%), вярховага (30%), пераходнага (10%) тыпаў у Слуцкім (6,5 тыс. га), Пухавіцкім (7 тыс. га) і Уздзенскім (2,1 тыс. га) р-нах Мінскай вобл., у вадазборах рэк Пціч і Случ. Асобныя ўчасткі вядомы пад назвамі Рагі, Поўхава, Скрыдлёва. Пл. 15,6 тыс. га. Глыб. торфу да 5,7, сярэдняя 2 м. Запасы торфу каля 42 млн. т. Есць мергель, сапрапель магутнасцю да 1,2 м. Асушана адкрытай асушальнай сеткай 1,2 тыс. га у Слуцкім і 2,9 тыс. га у Пухавіцкім р-нах, дрэнажом — 610 га у Уздзенскім р-не. На асушаных землях вырошчваюць пераважна сеяныя травы, збожжавыя культуры.

т. 13, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)