Варо́ніна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Варо́ніна
Р. Варо́ніна
Д. Варо́ніну
В. Варо́ніна
Т. Варо́нінам
М. Варо́ніне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ВАРО́НІНА,

археалагічныя помнікі (2 селішчы, бескурганны могільнік) ранняга жалезнага веку каля в. Вароніна Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. На селішчах знойдзены фрагменты грубаляпной і чорнаглянцаванай керамікі зарубінецкай культуры і ляпной керамікі сярэднявечча. На могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне; рэшткі крэмацыі змешчаны ў прадаўгаватых або круглых ямах. Пахавальны інвентар — драцяныя фібулы, бронзавыя шпількі, спіралепадобныя бранзалеты, жал. кольцы, нажы, спражкі і інш., гліняныя, пераважна глянцаваныя, пасудзіны розных форм.

т. 4, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

варо́нін

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. варо́нін варо́ніна варо́ніна варо́ніны
Р. варо́нінага варо́нінай
варо́нінае
варо́нінага варо́ніных
Д. варо́нінаму варо́нінай варо́нінаму варо́ніным
В. варо́нін (неадуш.)
варо́нінага (адуш.)
варо́ніну варо́ніна варо́ніны (неадуш.)
варо́ніных (адуш.)
Т. варо́ніным варо́нінай
варо́нінаю
варо́ніным варо́нінымі
М. варо́ніным варо́нінай варо́ніным варо́ніных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

варо́нін, -а.

Які належыць вароне.

Вароніна гняздо.

Вароніны яйкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варо́нін, ‑а.

Які належыць вароне. Вароніна гняздо. Вароніны яйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Чортаў камень,

помнік прыроды ў Сенненскім р-не каля вёскі Вароніна.

т. 17, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

варо́нін Krähen-;

варо́ніна гняздо́ Krähennest n -(e)s, -er

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Krähennest

n -(e)s, -er варо́ніна гняздо́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

crow’s-nest

1) варо́ніна гняздо́

2) назіра́льная пляцо́ўка (на ма́чце)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Варонін сыр, вароніна жыта ’галаўня ў жыце’ (палес., Выг.). Зах.-укр. вароні сыр (Макавецкі, Sł. botan.). Назва гэта ўзнікла таму, што атрутнае дзеянне спарыша не пашыраецца на птушак (так мяркуе Выгонная, Лекс. Палесся, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)