Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Варварскія праўды 2/600
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РВАРСКІЯ ПРА́ЎДЫ (лац. Leges barbarorum літар. законы варвараў),
запісы звычаёвага правагерм. плямён, складзеныя паміж 5 і 9 ст. Забяспечвалі парадак жыцця ў варварскіх каралеўствах (гл.Варвары). Мелі форму судзебнікаў, тлумачылі пераважна пытанні суда і пакарання. Вядомыя Вестгоцкая (2-я пал. 5 ст.), Салічная (канец 5 ст.), Бургундская (пач. 6 ст.), Рыпуарская (6—7 ст.), Баварская (сярэдзіна 7 ст.), Алеманская (7—8 ст.) варварскія праўды. Паводле свайго характару да іх набліжаюцца візантыйскі Земляробчы закон (мяжа 7—8 ст.) і Руская праўда.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ва́рварскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да варвара (у 1 знач.). Варварскія плямёны.
2. Некультурны, невуцкі. Варварскія адносіны да помнікаў мастацтва.// Жорсткі, бязлітасны, дзікі. Каб адпомсціць за ўцёкі некалькіх дзесяткаў палоннікаў, гітлераўцы прыдумалі для ўсіх астатніх варварскае пакаранне.Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
barbarian2[bɑ:ˈbeəriən]adj.
1. ва́рварскі;
barbarian tribesва́рварскія плямёны
2. дзіку́нскі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЛЕМА́НЫ, аламаны (Alemanni, Alamanni),
германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 3 ст. У 5 ст. засялілі тэр. сучаснай паўд.-зах. Германіі, Эльзаса і ўсх. Швейцарыі. На тэр. іх рассялення дзейнічала Алеманская праўда (гл. ў арт.Варварскія праўды). У 10 ст. ў складзе каралеўства Германія ўтварылася племянное герцагства Алеманія, або Швабія. Ад слова «алеманы» паходзяць назвы Германіі і немцаў у шэрагу еўрап. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВА́РЫ,
германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 6 ст. Магчыма, паходзіць ад маркаманаў. У сярэдзіне 6 ст. бавары занялі частку тэр. былых рым. правінцый Норык і Рэцыя (засялілі тэр. сучасных Верхняй Аўстрыі, Зальцбурга, Верхняй і Ніжняй Баварыі, часткова Ціроля). З 6 ст. вядома племянное герцагства (гл.Баварыя). На тэр. іх рассялення ў 7—8 ст. дзейнічала звычаёвае права — Баварская праўда (гл. ў арт.Варварскія праўды). Разам з інш.герм. плямёнамі бавары заклалі аснову ням. і аўстр. народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКО́НТ ДЭ ЛІЛЬ ((Leconte de Lisle) Шарль Мары) (22.10.1818, г. Сен-Поль, Францыя — 18.7.1894),
французскі паэт, тэарэтык мастацтва. Чл. Французскай акадэміі (з 1886). Вучыўся ва ун-це г. Рэн. Кіраўнік літ. групы «Парнас», якая прытрымлівалася прынцыпаў «мастацтва дзеля мастацтва», «аб’ектывізму». Удзельнік рэвалюцыі 1848 у Францыі, паражэнне якой абумовіла песімізм яго творчасці. Аўтар паэт. зб-каў «Антычныя вершы» (1852), «Варварскія вершы» (1862), «Трагічныя вершы» (1884), «Апошнія вершы» (1895), трагедый «Эрыніі» (1873), «Апаланіда» (1888), памфлетаў. Яго творы адметныя моўнай і рытмічнай разнастайнасцю, насычаны культ. рэмінісцэнцыямі і алюзіямі. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Ю.Гаўрук.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. Мн., 1928;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДУ́ЧЫ ((Carducci) Джазуэ) (27.7.1835, Валь-ды-Кастэла, Італія — 16.2.1907),
італьянскі паэт. Скончыў Пізанскую вышэйшую школу. З 1860 праф. Балонскага ун-та. Друкаваўся з 1850. Ранняя творчасць прасякнута ідэаламі Рысарджымента (зб. «Юнацкія вершы», 1850—60, і інш.). Антырамантык, прыхільнік класіцызму ў яго рэаліст. выявах. У сваіх творах супрацьпастаўляў пасрэднасць тагачаснага жыцця ант. доблесці, усхваляў «свабодную думку», выступаў за ўз’яднанне Італіі, супраць клерыкалізму (паэма «Гімн Сатане», 1863; зб-кі «Лёгкае і сур’ёзнае», 1861—71, «Ямбы і эподы», нап. 1867—79, выд. 1882). Яго паэзія ў маст. плане блізкая паэзіі франц. групы «Парнас» сваёй пластычнасцю, гіст. апісаннем, натуральнасцю пейзажу (зб-кі «Новыя рыфмы», 1861—87; «Варварскія оды», 1878—89). У пазнейшай творчасці адчуваецца збліжэнне з познім рамантызмам (зб. «Рыфмы і рытмы», 1887—99). Паўплываў на італьян. паэзію канца 19 ст. Аўтар арт. пра Дантэ, Ф.Петрарку, Дж.Бакачыо. Нобелеўская прэмія 1906.