вараца́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вараца́ю вараца́ем
2-я ас. вараца́еш вараца́еце
3-я ас. вараца́е вараца́юць
Прошлы час
м. вараца́ў вараца́лі
ж. вараца́ла
н. вараца́ла
Загадны лад
2-я ас. вараца́й вараца́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вараца́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вараца́ць ’ванітаваць’ (КСП, Касп.). Магчыма, звязана з вараціць наступным чынам: вараціць > варацакі > варацаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск. дыял. wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)