варанёны, -ая, -ае.

Пакрыты слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру.

Варанёная сталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варанё́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. варанё́ны варанё́ная варанё́нае варанё́ныя
Р. варанё́нага варанё́най
варанё́нае
варанё́нага варанё́ных
Д. варанё́наму варанё́най варанё́наму варанё́ным
В. варанё́ны (неадуш.)
варанё́нага (адуш.)
варанё́ную варанё́нае варанё́ныя (неадуш.)
варанё́ных (адуш.)
Т. варанё́ным варанё́най
варанё́наю
варанё́ным варанё́нымі
М. варанё́ным варанё́най варанё́ным варанё́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

варанё́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. варанё́ны варанё́ная варанё́нае варанё́ныя
Р. варанё́нага варанё́най
варанё́нае
варанё́нага варанё́ных
Д. варанё́наму варанё́най варанё́наму варанё́ным
В. варанё́ны (неадуш.)
варанё́нага (адуш.)
варанё́ную варанё́нае варанё́ныя (неадуш.)
варанё́ных (адуш.)
Т. варанё́ным варанё́най
варанё́наю
варанё́ным варанё́нымі
М. варанё́ным варанё́най варанё́ным варанё́ных

Кароткая форма: варанё́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

варанёны тех.

1. прич. воронённый;

2. прил. воронёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варанёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вараніць.

2. у знач. прым. Пакрыты слоем варанення (у 2 знач.). Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі лёгенькі шост і «іжаўка» дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашч-палаткі, прыемна пабліскваючы варанёнай сталлю ствалоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воронённый варанёны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воронёный прил. варанёны;

воронёная сталь варанёная сталь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парабе́лум, ‑а, м.

Від аўтаматычнага скарастрэльнага пісталета. Афіцэр падхапіўся і накіраваў на .. [людзей] парабелум. Шамякін. Патышын сеў за стол і разам з паперамі адсунуў ад сябе на край варанёны парабелум з вішнёвай ручкай. Алешка.

[Ад лац. para bellum — рыхтуйся да вайны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)