вантро́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вантро́бны вантро́бная вантро́бнае вантро́бныя
Р. вантро́бнага вантро́бнай
вантро́бнае
вантро́бнага вантро́бных
Д. вантро́бнаму вантро́бнай вантро́бнаму вантро́бным
В. вантро́бны (неадуш.)
вантро́бнага (адуш.)
вантро́бную вантро́бнае вантро́бныя (неадуш.)
вантро́бных (адуш.)
Т. вантро́бным вантро́бнай
вантро́бнаю
вантро́бным вантро́бнымі
М. вантро́бным вантро́бнай вантро́бным вантро́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вантро́бны утро́бный, требухо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вантро́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вантробаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вантро́бны Libes-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вантро́бы, -аў.

Унутраныя органы грудной клеткі і жывата.

Пераесці (ад’есці) вантробы (разм., асудж.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. вантро́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утро́бный вантро́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

требухо́вый трыбухо́вы, вантро́бны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

требуши́нный прост. трыбухо́вы, вантро́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЁГАЧНЫЯ МАЛЮ́СКІ (Pulmonata),

падклас бруханогіх малюскаў. 2 надатр.: сядзячавокія (Basommatophora) і сцяблініставокія (Stylommatophora), каля 100 сям., больш за 35 тыс. відаў. Вядомы з карбону (каля 350 млн. г. назад), росквіт у кайназоі (каля 25 млн. г. назад). Пашыраны ўсюды; большасць жыве на сушы, частка — у прэснай вадзе, нямногія — у моры. На Беларусі больш за 50 відаў, з іх каля 30 відаў прэснаводныя. Найб. вядомыя слімакі, слізнякі.

У большасці Л.м. ракавіна 0,6—210 мм. Цела мае галаву, вантробны мяшок са скурнай складкай — мантыяй, нагу. Унутр. паверхня мантыйнай поласці функцыянуе як лёгкае. Раслінна- і дэтрытаедныя, ёсць драпежнікі. Гермафрадыты; большасць відаў утварае сперматафоры, некаторыя яйцажывародныя. Развіццё без стадыі лічынкі.

Да арт. Лёгачныя малюскі: 1 — жывародка рачная; 2 — смоўж палявы; 3 — катушка рагавая; 4 — янтарка крохкая.

т. 9, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)