Вантавыя канструкцыі (у буд-ве) 3/103 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́НТАВЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,

разнавіднасць вісячых канструкцый, нясучымі элементамі якіх з’яўляюцца гнуткія расцяжкі — ванты (звычайна стальныя тросы). Вантавыя канструкцыі складаюцца з вантаў і канструкцый, якія ўспрымаюць сцісканне, — бэлек, жорсткіх формаў, арак, рамаў, абалонак і інш.

т. 3, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ва́нтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́нтавы ва́нтавая ва́нтавае ва́нтавыя
Р. ва́нтавага ва́нтавай
ва́нтавае
ва́нтавага ва́нтавых
Д. ва́нтаваму ва́нтавай ва́нтаваму ва́нтавым
В. ва́нтавы (неадуш.)
ва́нтавага (адуш.)
ва́нтавую ва́нтавае ва́нтавыя (неадуш.)
ва́нтавых (адуш.)
Т. ва́нтавым ва́нтавай
ва́нтаваю
ва́нтавым ва́нтавымі
М. ва́нтавым ва́нтавай ва́нтавым ва́нтавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ва́нтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вантаў (у 2 знач.). Вантавы мост. Вантавыя канструкцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІСЯ́ЧЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,

будаўнічыя канструкцыі, асн. нясучыя элементы якіх (тросы, канаты, кабелі, ланцугі, сеткі, стрыжні, мембраны) успрымаюць толькі расцягвальныя намаганні. Бываюць: плоскія (выкарыстоўваюцца ў вісячых мастах, канатных дарогах) і прасторавыя (у пакрыццях грамадскіх і прамысл. будынкаў); аднапаясныя (паралельныя тросы, сеткі ці мембраны ўтвараюць цыліндрычныя або парабалоідныя паверхні з насцілам), двухпаясныя (папярэдне напружаныя, з крывалінейных паясоў, павернутых выпукласцямі ў процілеглыя бакі), седлападобныя (з тросаў, якія перасякаюцца і ўтвараюць сетку, або з адпаведных абалонак), вантавыя (гл. Вантавыя канструкцыі) і камбінаваныя.

Вісячыя канструкцыі лёгкія, эканамічныя, архітэктурна выразныя, мала адчувальныя да сейсмічных уздзеянняў, асядання апор. Будуюцца хутка, з дапамогай лёгкіх пад’ёмных механізмаў, пераважна без рыштаванняў. Асн. недахоп — дэфармавальнасць ад мясц. нагрузкі (памяншаецца адцяжкамі, раскосамі, бэлькамі жорсткасці, дадатковымі паясамі, папярэднім напружаннем элементаў). Выкарыстанне ў вісячых канструкцыях сучасных высокатрывалых матэрыялаў дазваляе перакрываць збудаванні з вял. пралётамі.

М.К.Балыкін.

т. 4, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІСЯ́ЧАЯ СІСТЭ́МА ў будаўнічай механіцы, сістэма нясучых канструкцый, асн. элементы якой (тросы, кабелі, ланцугі, ліставыя элементы) успрымаюць гал. чынам расцягвальныя намаганні. Адрозніваюцца адносна малой жорсткасцю і наяўнасцю вонкавых і ўнутр. распораў (гарыз. рэакцый апор). Бываюць плоскія (адна- і шматпаясныя вісячыя фермы) і прасторавыя (вісячыя абалонкі, мембраны). У разліковых схемах вісячыя сістэмы разглядаюцца як гнуткія ніці, шарнірна-стрыжнёвыя многавугольнікі або гнуткія абалонкі. Разнавіднасць вісячых сістэм — вантавыя сістэмы. Гл. таксама Вісячыя канструкцыі.

т. 4, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)