нідэрландскі хімік, адзін з заснавальнікаў фіз. хіміі і стэрэахіміі. Скончыў Політэхн. школу ў Дэлфце (1871). З 1878 праф. Амстэрдамскага, з 1896 — Берлінскага ун-таў. Навук. працы па стэрэахіміі, хім. кінетыцы і тэрмадынаміцы. Сфармуляваў асн. палажэнні тэорыі прасторавага размяшчэння атамаў у малекулах арган. злучэнняў (1874), правіла Вант-Гофа (пры павышэнні т-ры на 10 °C скорасць рэакцыі павялічваецца ў 2—4 разы), асн. пастулаты хім. кінетыкі ў працы «Нарысы па хімічнай дынаміцы» (1884). Вывеў ураўненне ізахоры (адно з асн. у хім. тэрмадынаміцы), закон асматычнага ціску (закон Вант-Гофа). Заклаў асновы тэорыі разбаўленых раствораў (1886 — 89) і тэорыі цвёрдых раствораў (1890). Нобелеўская прэмія 1901.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. труды по химии: Физич. химия. Стереохимия и органич. химия;
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЛЕ БЕЛЬ ((Le Bel) Жазеф Ашыль) (24.1.1847, г. Пешэльброн, Францыя — 6.8.1930),
франц. хімік, адзін з заснавальнікаў стэрэахіміі. Чл. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1929). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1867). Навук. працы па даследаванні з’яў аптычнай актыўнасці арган. злучэнняў. Прапанаваў тэорыю асіметрычнага атама вугляроду (1874, адначасова з Я.Х. вантГофам). Атрымаў першае аптычнаактыўнае несіметрычнае амоніевае злучэнне (1891). Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЛІЦЭ́НУС ((Wislicenus) Іаганес) (24.6.1835, Кляйнехштат, каля г. Кверфурт, Германія — 5.12.1902),
нямецкі хімік-арганік. Вучыўся ва ун-тах Цюрыха і Гале. З 1861 выкладаў у Цюрыху, Вюрцбургу, Лейпцыгу (з 1867 праф.). Навук. працы па тэорыі хім. будовы і ізамерыі арган. злучэнняў. Выказаў меркаванне, што малочная і мяса-малочная к-ты з’яўляюцца прасторавымі ізамерамі (1869). На падставе гэтага Я.Х. вантГоф стварыў стэрэахім. тэорыю. Паказаў існаванне геам. (цыс-, транс-) ізамераў на прыкладзе малеінавай і фумаравай к-т (1887).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУРГІ́Я (ад гала... + грэч. ergon справа),
галіна хім. тэхналогіі, якая вывучае фарміраванне і будову саляных радовішчаў, фізіка-хім. ўласцівасці саляной сыравіны, метады здабычы і перапрацоўкі прыродных солей.
Асн. прадукты галургіі — кухонная соль, натрыю сульфат, калію хларыд, калію сульфат, солі магнію, літыю, злучэнні бору, брому, ёду. Атрымліваюць з прыродных руд і расолаў шляхам растварэння, выпарэння, крышталізацыі, флатацыі. Значную ролю ў развіцці навук. асноў галургіі адыгралі працы Я.Х. вантГофа, М.С.Курнакова, У.П.Ільінскага, А.Б.Зданоўскага, У.В.Вязавова, А.Дз.Кашкарова і інш.
На Беларусі даследаванні па галургіі праводзяцца ў Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН, Бел.тэхнал. ун-це, Ін-це Белгорхімпрам. Знаходзяцца найбуйнейшыя ў Еўропе Старобінскае і Капаткевіцка-Петрыкаўскае радовішчы сільвініту і галіту з агульным запасам солей больш за 10 млрд.т. На базе Старобінскага радовішча працуе ВА «Беларуськалій», якое выпускае калійныя ўгнаенні.