ВАНДРО́ЎНАЯ ТРУ́ПА,

гл. Вандроўны тэатр.

т. 3, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wanderlust

[ˈwɑ:ndərlʌst]

n.

вандро́ўная ліхама́нка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вандро́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вандро́ўны вандро́ўная вандро́ўнае вандро́ўныя
Р. вандро́ўнага вандро́ўнай
вандро́ўнае
вандро́ўнага вандро́ўных
Д. вандро́ўнаму вандро́ўнай вандро́ўнаму вандро́ўным
В. вандро́ўны (неадуш.)
вандро́ўнага (адуш.)
вандро́ўную вандро́ўнае вандро́ўныя (неадуш.)
вандро́ўных (адуш.)
Т. вандро́ўным вандро́ўнай
вандро́ўнаю
вандро́ўным вандро́ўнымі
М. вандро́ўным вандро́ўнай вандро́ўным вандро́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

migrant [ˈmaɪgrənt] n.

1. перасяле́нец (асабліва ў пошуках працы)

2. пералётная пту́шка; вандро́ўная жывёліна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wanderlust [ˈwɒndəlʌst] n. ця́га да падаро́жжаў; захапле́нне падаро́жжамі; ахво́та да пераме́ны ме́сцаў; вандро́ўная ліхама́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЕ́ЛАЯ САВА́, палярная сава (Nyctea scandiaca),

птушка сям. савіных атр. совападобных. Пашырана кругапалярна, характэрна для Арктыкі і Субарктыкі: у тундрах Еўразіі, Паўн. Амерыкі і на а-вах Паўн. Ледавітага ак. Вандроўная птушка. На Беларусі вельмі рэдкі зімуючы від.

Даўж. цела 56—65 см, маса 1,4—2,5 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне белае з бураватымі стракацінамі розных памераў або э бурымі папярочнымі палоскамі. Самцы больш светлыя, чым самкі, зрэдку зусім белыя. Дзюба і кіпцюры чорныя. Радужына ярка-жоўтая. Гняздо на зямлі ў выглядзе ямкі. Корміцца мышападобнымі грызунамі, птушкамі, зайцамі.

Белая сава.

т. 3, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́ВАДКАВЫЯ ПУПЫ́ШКІ,

спецыялізаваныя органы вегетац. размнажэння ў некаторых папарацепадобных і кветкавых раслін, якія ападаюць і даюць пачатак новым раслінам. Найчасцей маюць выгляд вельмі маленькіх, але сфарміраваных раслінных арганізмаў ці відазмененых цыбулін. Утвараюцца ў пазухах лістоў (напр., чысцяк, зубніца, некат. віды лілей), на лістах па іх краі (брыяфілум), на жылках (напр., папараць аспленіум жывародны), адцягнутых верхавінках лістоў (т.зв. вандроўная папараць з сям. аспленіевых). У псілоту голага (Psilotum nudum) назву вывадкавых пупышак маюць групы клетак, якія размешчаны на канцах рызоідаў, адпадаюць і таксама даюць пачатак новым раслінам. У слаяўцовых раслін (некаторых водарасцей і пячоначнікаў) — адна- ці шматклетачныя ўтварэнні рознай формы і выгляду, прыстасаваныя для вегетац. размнажэння.

т. 4, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вандро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца. Вандроўны статак жывёлы. Вандроўны кравец. □ У лазняку спынілася нейкая вандроўная групка немцаў, што адступалі да Бярэзіны... Мележ. // Які працуе не на пастаянным месцы; перасоўны. Вандроўны тэатр.

2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем; вандроўніцкі. Вандроўнае жыццё.

3. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца; качэўны. Вандроўныя плямёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПУГАЧЫ́ (Bubo),

род птушак сям. савіных атр. совападобных. 12 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. Жывуць у лясах, стэпах, пустынях, у гарах да выш. 4700 м. Актыўныя ўначы. На Беларусі 1 від — П. звычайны (B. bubo), рэдкая аселая і вандроўная птушка. Трапляецца часцей на Палессі ў лясах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

Даўж. да 75 см, размах крылаў да 180 см, маса да 3,2 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне рыхлае, рыжавата-жаўтаватае ці белаватае з падоўжнымі і папярочнымі плямкамі, зверху цёмнае, знізу светла-жоўтае, пёравыя «вушкі» чорныя ці з папярочным малюнкам. Радужына вачэй чырванавата-аранжавая або карая. Дзюба і кіпцюры чорныя. Ногі моцныя, пальцы апераныя. Драпежнікі. Адкладваюць да 6 яец.

Пугач звычайны.

т. 13, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР, вандроўная трупа,

тэатральны калектыў, створаны для паказу спектакляў у розных населеных пунктах, пераважна там, дзе няма стацыянарных тэатраў; адна з форм нар. т-ра ў краінах Еўропы і Усходу. У розных краінах вандроўныя трупы мелі сваю назву: жанглёры (Францыя), шпільманы (Германія), менестрэлі (Англія), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь, Расія) і інш. На Беларусі ў сярэднявеччы вандроўнымі былі скамарохі, батлейка, у 19 — пач. 20 ст.Дуніна-Марцінкевіча тэатр, Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, у 1920-я г. — агітацыйныя тэатр. калектывы (напр., Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры), паказальныя — Першы, Другі, Трэці т-ры, у Вял. Айч. вайну — франтавыя тэатр. брыгады. У канцы 1920-х — 30-я г. насельніцтва аддаленых раёнаў Беларусі абслугоўвалі Беларускі рабочы тэатр імя ЦСПСБ, шматлікія калгасна-саўгасныя т-ры, Трупа У.​Галубка (гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр), у пасляваен. час — Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр і інш.

т. 3, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)