Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ва́мпум
(індз. wampum, ад wampumpeag = ніткі, на якія нанізаны чарапашкі)
маніста з чарапашак, якое ў індзейцаў Паўн. Амерыкі было ўпрыгожаннем, мела функцыі грошай і пісьма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВУЗЛАВО́Е ПІСЬМО́, кіпу,
сістэма перадачы інфармацыі пры дапамозе вузлоў на шнурах рознай даўжыні і колеру, якія былі прымацаваны да інш. шнура ці палкі. Існавала ў шэрагу народаў Паўд. Амерыкі. Узнікла ў вобласці Цэнтр. Андаў і дасягнула росквіту ў эпоху інкаў (15—16 ст.). На думку некаторых вучоных, кіпу змяшчаюць складаныя гіст. і паэтычныя тэксты. Але большасць даследчыкаў лічыць, што яны не мелі іншага прызначэння, акрамя запісу самых простых даных уліковага характару. Падобны прынцып перадачы інфармацыі выкарыстоўваўся і пры стварэнні «пісьма» вампум (шнуры з нанізанымі ракавінкамі розных колераў), што было пашырана ў індзейцаў Паўн. Амерыкі. Вузлавое пісьмо існуе ў Паўд. Амерыцы і на яп. а-вах Рукю і ў наш час.