Валі́шча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Валі́шча
Р. Валі́шча
Д. Валі́шчу
В. Валі́шча
Т. Валі́шчам
М. Валі́шчы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Валішча (в.) 2/573; 8/443 (к.), 444

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛІ́ШЧА,

вёска ў Беларусі, у Пінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на Пн ад горада і чыг. ст. Пінск, 212 км ад Брэста, на аўтадарозе Пінск—Івацэвічы. 821 ж., 348 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 3, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Валішча 1 ’ўпаўшае струхлелае дрэва’ (КСТ). Да валіць 1.

Валішча 2 ’месца, дзе робяць, валяць лес’ (КТС, КЭС, Мат. Гом.). Да валіць 1. Параўн. папялішча, іржышча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вале́ж 1 ’бура, якая ломіць дрэвы’ (Сцяшк. МГ). Да валіць. Параўн. балг. валеж ’снег, дождж (ападкі)’. Гл. таксама валішча, валежг.

Вале́ж 2 ’упаўшае струхлелае дрэва’ (КСТ). Да валіць. Параўн. рус. валежина ’ляжачы сухі лес’, валь, валяжник ’зваленыя ветрам дрэвы’, укр. валежник ’тс’ (Фасмер, 1, 269; Рудніцкі, 1, 300).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)