валі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. валі́йскі валі́йская валі́йскае валі́йскія
Р. валі́йскага валі́йскай
валі́йскае
валі́йскага валі́йскіх
Д. валі́йскаму валі́йскай валі́йскаму валі́йскім
В. валі́йскі (неадуш.)
валі́йскага (адуш.)
валі́йскую валі́йскае валі́йскія (неадуш.)
валі́йскіх (адуш.)
Т. валі́йскім валі́йскай
валі́йскаю
валі́йскім валі́йскімі
М. валі́йскім валі́йскай валі́йскім валі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Welsh​2 [welʃ] n. валі́йская мо́ва;

the Welsh валі́йцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КЕ́ЛЬЦКІЯ МО́ВЫ,

група моў, якія адносяцца да індаеўрапейскай сям’і моў (гл. Індаеўрапейскія мовы). У 1-м тыс. да н.э. былі пашыраны ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Іспаніі, Паўн. Італіі. Пазней зона іх распаўсюджання значна скарацілася. Паводле геагр. прыкметы падзяляюць на кантынент. і астраўныя. Іх вылучаюць у 3 падгрупы: гальскую (гальская, кельтыберская, лепантыйская), гайдэльскую (ірл., гэльская, мэнская) і брыцкую (валійская, корнская, брэтонская). Мэнская, корнская, кельтыберская, лепантыйская і гальская — мёртвыя мовы; ірландская мова — дзярж. мова Ірландыі (разам з англ.); валійская ўжываецца ў перыёдыцы і на радыё, выкладаецца ў школах (разам з англ.); брэтонская і гэльская мовы — сукупнасць рэгіянальных дыялектаў без устойлівай пісьмовай літ. нормы і ўжываюцца ў вуснай форме. Некат. асаблівасцямі К.м. збліжаюцца з італійскімі мовамі.

Стараж. К.м. былі флектыўнымі, для сучасных характэрны аналіт. тып марфалогіі. У фанетыцы розныя камбінаторныя змяненні гукаў (галосных і зычных), інкарпарацыя, спрашчэнне канцавых складоў, сілавы націск, спецыфічнае ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў, цвёрды парадак слоў. Першыя пісьмовыя помнікі кантынент. К.м. датуюцца прыблізна 5—1 ст. да н.э. (надпісы на камянях, графіці на вазах, этрускае пісьмо і інш.), астраўных — 4—11 ст. (агамічныя надпісы, глосы і інш.). Вывучае К.м. кельталогія.

Літ.:

Льюис Г., Педерсен Х. Краткая сравнительная грамматика кельтских языков: Пер. с англ. М., 1954.

т. 8, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Welsh​1 [welʃ] adj. валі́йскі;

Welsh cattle валі́йская паро́да жывёл

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

walijski

валійскі;

język walijski — валійская мова

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Welshry [ˈwelʃri] n.

1. ча́стка го́рада, насе́леная перава́жна валі́йцамі (у Валіі або Англіі)

2. валі́йскае пахо́джанне, валі́йская нацыяна́льнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Welsh

[welʃ]

1.

adj.

валі́йскі

2.

n.

1) валі́ец -йца m., валі́йцы pl.

2) валі́йская мо́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)