ва́льтар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́льтар ва́льтары
Р. ва́льтара ва́льтараў
Д. ва́льтару ва́льтарам
В. ва́льтар ва́льтары
Т. ва́льтарам ва́льтарамі
М. ва́льтары ва́льтарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ва́льтар

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Ва́льтар Ва́льтары
Р. Ва́льтара Ва́льтараў
Д. Ва́льтару Ва́льтарам
В. Ва́льтара Ва́льтараў
Т. Ва́льтарам Ва́льтарамі
М. Ва́льтару Ва́льтарах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВА́ЛЬТАР (Віктар Бенядзіктавіч) (28.7.1902, г. Даўгаўпілс, Латвія — 14.4.1931),

бел. пісьменнік. У 1922—26 студэнт каморніцкага ф-та Чэшскага вышэйшага тэхнікума (Прага). Захварэўшы на туберкулёз, перапыніў вучобу, вярнуўся ў Латвію. Настаўнічаў у бел. школах. Друкаваўся з 1923. Пісаў вершы, апавяданні, нарысы (псеўданім Янка Палын). Раман «Роджаныя пад Сатурнам» (апубл. 1991, газ. «Голас Радзімы») грунтуецца на ўспамінах аб студэнцкім жыцці.

Тв.:

Леснікова сена: Апавяданне. Рыга, 1932.

Літ.:

Езавітаў К. В.Б.Вальтар // Бел. школа ў Латвіі. 1932. № 7.

т. 3, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)